Свет

Чэскі парлямэнт ня змог абраць прэзыдэнта

Аднаго голасу не хапіла прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Кляўсу каб быць пераабраным на пасаду кіраўніка краіны.

Аднаго голасу не хапіла прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Кляўсу каб быць пераабраным на пасаду кіраўніка краіны. Падчас трэцяга запар галасаваньня чэскі парлямэнт ня змог абраць прэзыдэнта.

Выбары галавы дзяржавы павінны паўтарыцца 15 лютага. Паўтораная будзе таксама працэдура вылучэньня кандыдатаў. Абодва галоўныя канкурэнты‑ дзейсны прэзыдэнт Вацлаў Кляўс, як і яго апанэнт Ян Швэйнар, пацьвердзілі свой удзел у выбарчай гонцы.

Для абраньня прэзыдэнтам кандыдат павінен атрымаць 140 галасоў дэпутатаў, Вацлаву Кляўсу не хапіла аднаго голасу каб быць пераабраным. У сваю чаргу за прафэсара эканомікі Яна Швэйнара аддалі свае галасы 113 дэпутатаў.

Кляўс зьяўляецца кандыдатам кіруючай правай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, яго падтрымліваюць хрысьціянскія дэмакраты і некалькі незалежных дэпутатаў. Швэйнара падтрымліваюць апазыцыйныя сацыял‑дэмакраты, Зялёныя й частка хрысьціянскіх дэмакратаў.

Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград35

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць12

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград35

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць