Хакеры з перш невядомай групоўкі SocialHack узялі на сябе адказнасць за ўзлом рускамоўнага сайта Russia Today.
Раней галоўны рэдактар тэлеканала Маргарыта Сіманьян паведамляла, што хакерам удалося адрэдагаваць некаторыя тэксты, размешчаныя на сайце.
«Узломшчыкі спрабавалі мяняць кантэнт ужо напісаных артыкулаў. Расследуем, з якіх IP адрасоў спрабавалі захапіць сайт», — напісала галоўны рэдактар RT у Twitter.
На прадстаўленых журналістамі канала скрыншотах відаць, што замест навіны з выказваннем Дзмітрыя Пяскова аб мінскіх дамоўленасцях з'явілася рэкламнае паведамленне.
Мяркуючы па Twitter Сіманьян, кантроль над сайтам удалося аднавіць за дзве гадзіны.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары