На вуліцы Драздовіча ў тратуары ўтварыўся правал, і ніхто не рэагуе
Некалькі дзён таму «Наша Ніва» пісала пра дзіравы асфальт у раёне вуліцы Залатая Горка, на які да таго ж нанеслі свежую разметку. На жаль, нізкая якасць дарожнага палатна ў дварах і на ходніках — вялікая праблема для Мінска.
Напрыклад, жыхары вуліцы Язэпа Драздовіча ўжо некалькі месяцаў запар могуць назіраць на ходніках ля сярэдняй школы №51 даволі вялікую і небяспечную дзірку ў асфальце. Мясцовая жыхарка патлумачыла, што яма ўтварылася некалькі месяцаў таму, калі непадалёку будавалі шматпавярховік, і, відаць, праз гэта месца да новабуда падводзілі камунікацыі. Яму залаталі, але няякасна, і асфальт зноў праваліўся.
На карце праекта Signal Minsk, які папярэджвае аб небяспечных месцах пад нагамі мінчукоў, першыя ўзгадкі аб яме на Драздовіча з'явіліся яшчэ ў студзені. Актывісты праекта агарадзілі яму яркай стужкай. Аднак стужку перыядычна здымаюць і яма застаецца неагароджанай. Да таго ж кавалак арматуры, на які мацуецца стужка, сам па сабе небяспечны.
-
Беларускія школьнікі заваявалі 9 медалёў на міжнароднай алімпіядзе ў Кітаі
-
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве
-
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!
Каментары