Улада

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД збярэцца ў Мінску 19 мая

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 19 мая, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць вопыт рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці».

Праграма была падрыхтавана ў рамках аб'яўленага ў 2011 годзе Года гісторыка-культурнай спадчыны СНД і распрацавана па ініцыятые Савета па гуманітарным супрацоўніцтве, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД.

Дакумент прадугледжвае штогадовую канцэнтрацыю творчых рэсурсаў, як правіла, у дзвюх дзяржавах, у якіх выбіраецца па адным несталічным горадзе. Яго асноўныя задачы — садзейнічанне развіццю гарызантальных сувязей і інтэнсіфікацыя творчых абменаў, нарошчванне культурнага і гуманітарнага патэнцыялу тэрыторый і гарадоў дзяржаў Садружнасці, у тым ліку садзейнічанне паляпшэнню іх інфраструктуры, пераадоленне геаграфічна абумоўленай няроўнасці асобных тэрыторый у доступе да культурных даброт, стымуляванне росту турыстычнага патоку, міждзяржаўны абмен вопытам у галіне культурнай палітыкі.

Рашэнне аб аб'яўленні гарадоў культурнымі сталіцамі штогод прымае Савет кіраўнікоў дзяржаў па прадстаўленні Савета па гуманітарным супрацоўніцтве. У 2011-2012 гадах на пілотным этапе праграмы культурнымі сталіцамі сталі Ульянаўск (Расія) і Гомель (Беларусь), Астана (Казахстан) і Мары (Туркменістан). У гэтых гарадах адбылося больш за 100 буйных сумесных мерапрыемстваў. У 2013-2014 гадах праграма рэалізоўвалася ў Габале (Азербайджан), Гюмры (Арменія), Магілёве (Беларусь), Алматы (Казахстан), Ошы (Кыргызстан). У 2015 годзе культурнымі сталіцамі Садружнасці сталі Варонеж (Расія) і Куляб (Таджыкістан).

«Такім чынам, з 2011 года ва ўсіх краінах, якія ўдзельнічаюць у праграме, акрамя Малдовы, гарады аб'яўляліся культурнымі сталіцамі, пры гэтым у Беларусі, Казахстане, Расіі — двойчы», — адзначылі ў прэс-службе.

«У большасці гарадоў — культурных сталіц Садружнасці праграма стала адным з дзейсных інструментаў развіцця тэрыторый, абнаўлення аб'ектаў мясцовай інфраструктуры, рэалізоўваліся мерапрыемствы, якія садзейнічалі развіццю шырокага міжкультурнага дыялогу. Праграма садзейнічала папулярызацыі гарадоў і нацыянальных брэндаў у СНД і за яе межамі, актывізацыі культурна-пазнавальнага турызму. Пазітыўным з'яўляецца адлюстраванне факта надання гарадам статусу культурнай сталіцы Садружнасці ў экспазіцыях краязнаўчых музеяў», — лічаць у прэс-службе.

Сябры Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць існуючыя пазітыўныя і праблемныя аспекты рэалізацыі праграмы і намецяць меры па яе далейшым развіцці.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць