Улада1717

Паступіць у ВНУ змогуць толькі сябры БРСМ?

Стаў вядомы пералік спэцыяльнасьцяў, пры паступленьні на якія да абітурыентаў будуць прад’яўляцца «асаблівыя патрабаваньні». Спачатку меркавалася, што адбор маючых права паступаць на юрыста, дыплямата ці журналіста будуць ажыцьцяўляць аддзелы ідэалёгіі і БРСМ на месцах, але ўнівэрсытэцкаму лобі ўдалося пакуль перанесьці адбор на ўзровень ВНУ.

Стаў вядомы пералік спэцыяльнасьцяў, пры паступленьні на якія да абітурыентаў будуць прад’яўляцца «асаблівыя патрабаваньні». Спачатку меркавалася, што адбор маючых права на іх паступаць, будуць ажыцьцяўляць аддзелы ідэалёгіі і БРСМ на месцах, аднак унівэрсытэцкаму лобі ўдалося пакуль перанесьці адбор на ўзровень ВНУ.

Нагадаем, 8 лютага прэзідэнт падпісаў указ аб змяненнях у правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі. Тэкст дакумента абнародаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале.

Як вынікае з указа, да спецыяльнасцей, якія трапляюць пад «асаблівыя патрабаванні», адносяцца: «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытная справа» і некаторыя іншыя. Парадак прафесійна‑псіхалагічнага сумоўя або тэставання ўстанаўлівае Міністэрства адукацыі.

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Здановіч ставіцца да новаўвядзенняў станоўча. Больш таго, у інтэрв'ю БелаПАН ён выказаў меркаванне аб «мэтазгоднасці пашырэння пераліку такіх спецыяльнасцей». Як лічыць дэпутат, прафесійна‑псіхалагічныя тэсты павінны праходзіць усе абітурыенты, якія ў будучыні будуць працаваць з людзьмі.

У. Здановіч нагадаў, што, згодна з праектам указа, будучыя журналісты і кіраўнікі перад паступленнем павінны былі браць рэкамендацыі ў органах мясцовай выканаўчай улады. Аднак у канчатковы тэкст дакумента гэтае палажэнне не ўвайшло. «Такім рашэннем мы маглі спарадзіць карупцыю ў гэтай сферы. Акрамя таго, рашэнне аб прафпрыгоднасці абітурыента ўсё‑такі павінна прымацца спецыялістамі ў ВНУ», — сказаў кіраўнік камісіі.

МБ; інф.БелаПАН

Каментары17

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць