Эканоміка22

Бадзей: Адзіны шлях для Беларусі — шырокая кааперацыя, убудоўванне ў сусветныя карпарацыі

Адзіны шлях для развіцця эканомікі Беларусі — шырокая кааперацыя, убудоўванне ў сусветныя карпарацыі. Такое меркаванне выказаў на пасяджэнні круглага стала «Стан і перспектывы нямецка-беларускай прамысловай кааперацыі ў кантэксце ЕАЭС» 14 мая ў Мінску ганаровы старшыня праўлення Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага Георгій Бадзей. 

«Калі мы будзем працягваць захоўваць наш патэнцыял у прамысловасці і не будзем перабудоўваць нашу эканоміку, то і далей будзем у крызісе. Адзіны выхад — шырокая кааперацыя і ўбудоўванне ў сусветныя карпарацыі. Сёння можна прыгожа гаварыць пра экспарт інавацыйнай складанатэхнічнай прадукцыі, можа быць, у будучым мы да гэтага і прыйдзем. Але трэба пачынаць з паставак дэталяў, вузлоў для, напрыклад, прамысловасці Германіі, якая мае выдатныя магчымасці зборкі і рэалізацыі», — лічыць Бадзей. 

Ён адзначыў, што гэта можа вырашыць праблему рэалізацыі беларускай прадукцыі і бядотнага стану фінансаў прадпрыемстваў. «Пры цяперашняй падатковай і фіскальнай палітыцы нашы прадпрыемствы, якія маюць 0—5% рэнтабельнасці, не маюць перспектыў стварэння нармальнай вытворчасці з тым, каб выходзіць з завершанай прадукцыяй на знешнія рынкі», — адзначыў ганаровы кіраўнік бізнес-саюза. 

Паводле яго меркавання, «менавіта кааперацыя з'яўляецца тым інструментам, які дазваляе не толькі знайсці новыя рынкі збыту, загрузіць вытворчыя магутнасці, але і знізіць выдаткі вытворчасці прадукцыі, што дазволіць павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі і выходзіць на сусветныя рынкі». 

Сярод праблем у развіцці кааперацыі ён назваў адсутнасць ва ўладзе разумення, што Беларусі не трэба захоўваць неканкурэнтаздольную вытворчасць. «Нам трэба змяняць сваё аблічча, трэба перабудоўваць вытворчасць, як гэта зроблена ў Германіі, у якой на канвеер ідуць камплектуючыя ад прадпрыемстваў-кластараў. Гэта вузкаспецыялізаваныя, высокадаходныя прадпрыемствы, якія забяспечваюць нізкі сабекошт і высокую якасць. Так атрымліваецца танная прадукцыя, якасная, канкурэнтаздольная», — адзначыў эксперт. Ён лічыць, што Беларусі трэба адыходзіць ад структуры прамысловасці, створанай яшчэ ў СССР па прынцыпе камбінатаў. «Калі мы гэта будзем захоўваць, то ніколі не дасягнем канкурэнтаздольнасці», — лічыць Бадзей. 

Ён таксама адзначыў, што важнае значэнне мае тэхнічны ўзровень вытворчасці. Прывёў прыклад, калі нямецкія кампаніі прапанавалі вырабляць вузлы і дэталі ў Беларусі, але не знайшлося прадпрыемстваў, якія адпавядалі б узроўню чысціні, дакладнасці, якасці і цаны. «Стварэнне невялікіх, тэхнічна ўзброеных прадпрыемстваў — гэта сённяшняя неабходнасць, — лічыць эксперт. — Для таго каб развіваць прамысловую кааперацыю, неабходна садзейнічаць стварэнню малога вытворчага бізнесу». Акрамя таго, каб яны з'явіліся, неабходна «ісці на вельмі шырокую рэструктурызацыю вялікіх прадпрыемстваў». «Толькі рэструктурызацыя дазволіць пашырыць поле пошуку, развіваць кааперацыю, спецыялізацыю. Неабходна раздзяржаўленне, прыватызацыя. Прыватнік будзе працаваць на прыбытак, і будзе шукаць, дзе яго атрымаць, у тым ліку праз пастаўкі малых дэталяў, малых партый», — адзначыў Бадзей.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць4

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць