Грамадства2121

Пуцін выказаўся за адзіную валюту зь Беларусьсю

Сёньня цягам амаль пяці гадзін прэзыдэнт Расеі адказваў на пытаньні журналістаў. Згадаў ён і пра Беларусь.

14 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правёў традыцыйную вялікую прэс-канфэрэнцыю, ужо сёмую. Гэта апошняя падобная прэс-канфэрэнцыя Пуціна ў якасьці кіраўніка дзяржавы. На мерапрыемства былі акрэдытаваныя больш за тысячу журналістаў, сярод якіх 200 замежных.

Пуцін пачаў выступ перад прадстаўнікамі СМІ зь невялікай справаздачай аб выніках 2007 году, які прэзыдэнт Расеі назваў удалым. Летась Расея па аб’ёме эканомікі перагнала Італію і Францыю, а заробкі павысіліся на 16%.

«Што датычыць майго асабістага ўспрыняцьця, мне ня сорамна перад грамадзянамі, якія галасавалі за мяне двойчы. Усе гэтыя восем гадоў я пахаў, як раб на галерах, з раніцы да ночы і рабіў гэтай поўнай аддачай сілаў», – сказаў У.Пуцін.

Прэзыдэнт Расеі сказаў, што ў яго не было спакусы застацца на трэці тэрмін, бо “ніколі не было залежнасьці ад улады”.

«Мядзьведзеў чэсны, прыстойны чалавек, малады чалавек, прагрэсіўны, сучасны, бліскуча падрыхтаваны тэарэтычна, ён мае добрыя навыкі арганізацыйнай працы тут, у сталіцы. Упэўнены, што гэта будзе добры прэзыдэнт і эфэктыўны кіраўнік. Але існуе, апроч усяго іншага, яшчэ такая асабістая хімія. Я яму давяраю. Проста я яму».

Пуцін ужо прымяраецца да крэсла прэм’ер-міністра, якое пасьля выбараў павінен прадставіць яму Дзьмітры Мядзьведзеў. Але партрэт новага прэзыдэнта Пуцін у сваім кабінэце вешаць не зьбіраецца.

«Прэзыдэнт – гарант Канстытуцыі, ён вызначае асноўныя накірункі унутранай і зьнешняй палітыкі. А вышэйшая выканаўчая ўлада ў краіне – гэта ўрад РФ на чале са старшынём ураду. Паўнамоцтваў дастаткова», – кажа У.Пуцін.

Кіраўнік Расеі кажа, што ніколі не дазволіць некаму навязваць свае ўмовы правядзеньне выбараў. «Тым больш БДІПЧ АБСЭ. Няхай жонку сваю вучаць капусту варыць». Тое, што прэзыдэнцкая кампанія праходзіць спакойна і без дэбатаў, на думку Пуціна, сьведчыць не пра адсутнасьць дэмакратыі, а аб падтрымцы сёньняшняга курсу большасьцю грамадзян.

Не забыўся кіраўнік Расеі і на беларускае пытаньне. На ягоную думку, будаўніцтва «саюзнай дзяржавы» зь Беларусьсю зьяўляецца парытэтам у міжнароднай палітыцы. Ён таксама нагадаў, што ў якасьці задач ставіцца пераход на адзіную валюту.

«Сёньня, калі расейская фінансавая сыстэма стабільная як ніколі, упэўнены, для беларускай эканомікі, для грамадзянаў Беларусі нічога, акрамя плюсаў, тут няма. Але, паўтараю, гэта магчыма зрабіць толькі ў тым выпадку, калі нашы беларускія партнэры гэтага хочуць. Мы тут навязваць нічога не зьбіраемся. Мы гатовыя пайсьці так далёка , як гэтага хочуць нашы беларускія партнэры. І найперш, на маю думку, гаворка павінна ісьці пра інтэграцыю ў сфэры эканомікі», – кажа У.Пуцін.

Вось што Пуцін сказаў адносна Польшчы: «Так, мы вырашылі будаваць газаправод па дну Балтыйскага мора. Але як мы Польшчу гэтым пакрыўдзілі, я не разумею». Што да ўкраінскага пытаньня, то Пуцін паведаміў, што пытаньне ў адносінах стаіць наступным чынам: «Мы хочам вырашаць праблемы, ці хочам іх абвастраць?» Кіраўнік Расеі высока ацаніў нядаўнюю сустрэчу зь Віктарам Юшчанкам: «Нам атрымалася дамовіцца на некалькі гадоў наперад».

Пуцін перакананы, што адносіны з ЗША і Расеі ня зьменяцца, незалежна ад таго, хто пераможа ў заакіянскіх прэзыдэнцкіх выбарах, бо ў краін шмат супольных інтарэсаў.

Гэтая прэс‑канфэрэнцыя Ўладзімер Пуціна была самай доўгай за часы ягонага кіраўніцтва. Яна доўжылася амаль пяць гадзін.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м101

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць