Свет

Стваральніка наркарынку ў «цёмным вэбе» прысудзілі да пажыццёвага зняволення

Рос Ульбрыхт «думаў, што робіць нешта правільнае».

Рос Ульбрыхт. Малюнак з суду

Заснавальнік Silk Road, наркарынку ў схаванай частцы інтэрнэту («dark web»), 31-гадовы Рос Ульбрыхт, атрымаў два пажыццёвых зняволенні без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, паведамляе Wall Street Journal. Таксама ён атрымаў пяць год за хакерства, 15 за продаж фальшывых дакументаў і 20 за адмыванне грошай.

Silk Road дазваляў пры пэўных тэхнічных навыках ананімна гандляваць наркотыкамі ў інтэрнэце. Асноўнай масай тавараў былі псіхатропныя рэчывы, таксама прадаваліся забароненыя кнігі, парнаграфія, зброя.

Ульбрыхт быў затрыманы ў 2013 годзе ў Сан-Францыска. Каб даказаць яго віну, затрыманне арганізавалі так, каб ён не паспеў захлопнуць крышку ноўтбука. У ноўтбуку следства знайшло доказы сувязі Ульбрыхта і інтэрнэт-персанажа пад нікнэймам «Жахлівы пірат Робертс».

Хаця Silk Road існаваў у сетцы Tor, што практычна гарантуе ананімнасць, у следчых атрымалася выявіць IP-адрас Ульбрыхта праз уцечку часткі звестак у сэрвісе «праверкі на робата» reCAPTCHA на сайце наркарынку.

Сайт Silk Road быў заснаваны ў 2011 годзе ў «цёмным вэбе» на домене.onion. Ён дазваляў размяшчаць абвесткі аб продажы і пакупцы забароненых у свеце тавараў ды разлічвацца ананімнай валютай — біткоінамі. Абарот на 2012 год ацэньваўся ў 1,2-1,9 млн даляраў на месяц.

Перад вынясеннем прысуду Ульбрыхт прызнаў сваю віну, але прасіў не даваць яму пажыццёвага зняволення.

Яго ліст да суддзі перадае TJournal.

У лісце Ульбрыхт піша, што рабіў сайт не дзеля прыбытку. «Я стварыў Silk Road, бо думаў, што сама ідэя сайту мае значэнне. І што запусціўшы яго, я раблю нешта правільнае, — пісаў ён. — Я верыў у той час, што людзі маюць права прадаваць і купляць усё, што заўгодна, да тых часоў, пакуль не наносяць шкоды іншым».

Рос Ульбрыхт да затрымання. Фота з сайта wccftech.com

Ён піша, што асэнсаваў памылковасць сваіх поглядаў на тое, як варта даваць людзям свабоду прымаць вырашэнні. Паводле слоў Ульбрыхта, ён «ніколі не хацеў ствараць сайт, што стаў бы яшчэ адным сродкам задаволіць залежнасць».

У прамове суддзя Кэтрын Форэст растлумачыла, што Ульбрыхт — «незвычайны злачынца». «Вы вельмі адукаваны чалавек. У вас дзве вышэйшыя адукацыі, добрая сям'я і 98 чалавек аказаліся гатовыя напісаць мне лісты ў вашу абарону. І ўсё ж вы тут. І вы злачынец», — сказала яна. З яе слоў можна зразумець, што прысуд Ульбрыхту мае прадэманстраваць строгасць закону іншым, у каго могуць узнікнуць падобныя ідэі.

Пасля затрымання Ульбрыхта і закрыцця Silk Road у хуткім часе ў «цёмным вэбе» ўзнікнуў сэрвіс Silk Road 2.0 і шэраг аналагаў. Мяркуецца, што яны маюць ужо меншую папулярнасць. Але набыць наркотыкі ды іншыя забароненыя тавары праз даркнэт усё яшчэ можна, нават на тэрыторыі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць