Грамадства

Прыём прац на Шосты AD.NAK! працягнуты да 8 чэрвеня ўключна

Па стане на 1 чэрвеня ўсяго на намінацыі і конкурсы пададзена больш за 200 работ. Максімальную колькасць працаў, як заўсёды, атрымлівае намінацыя «Графічны і камунікацыйны дызайн» – 68. Таксама шмат праектаў пададзена ў намінацыях «Сацыяльная рэклама» і «Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект».

Сярод новых намінацый, на якія варта звярнуць увагу ўдзельніка AD.NAK!-2015, — «Маркетынгавая эфектыўнасць», «Інавацыі» і «Мабільная рэклама».

Працэс падачы работ на сайце Фестывалю adnak.by сёлета зроблены максімальна простым і зручным! Адначасова з гэтым і тэхнічныя патрабаванні да пададзеных работ сёлета больш строгія! Калі ласка, перш чым запампоўваць работу, уважліва азнаёмцеся з патрабаваннямі да кожнай намінацыі і паднамінацыі.

Нагадваем, што ўдзел у Фестывалі могуць узяць работы, выкананыя ТОЛЬКІ на беларускай мове! Выключэннем з’яўляецца намінацыя «Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект». Да ўдзелу ў ёй прымаюцца рэкламныя і камунікацыйныя праекты на любой мове. Аднак у іх аснове мусіць ляжыць «беларуская арыентацыя» — асаблівасці гісторыі, культуры, фальклору, ментальнасці беларусаў.

Таксама сёлета арганізатары вырашылі вярнуць «Конкурс нерэалізаваных праектаў», у якім могуць узяць удзел крэатыўныя і неардынарныя праекты, не прынятыя кліентам або створаныя для няіснага брэнду.

Партнёр фестывалю кампанія Universal Press запрашае прафесійных дызайнераў і ілюстратараў, студэнтаў профільных навучальных установаў узяць удзел у конкурсе «Вольны друк на Elevate». У межах конкурсу ўдзельнікам трэба прапанаваць дызайн сучасных беларускіх прынтоў на адзенне. А менавіта распрацаваць новыя беларускія сімвалы, патэрны і арнаменты для брэнду гарадскога адзення Elevate.

А далучыцца да фестывальнага конкурсу «Каша сувораўская» можа ЛЮБЫ назіральны і неабыякавы чалавек! Каб паўдзельнічаць у ім, трэба даслаць фота з прыкладамі непрафесійнай рэкламы, што дэманструе ці выкарыстоўвае памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы альбо зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі.

Шосты феcтываль AD.NAK! запрашае да ўдзелу як рэкламістаў, так і спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў, чые беларускамоўныя праекты накіраваныя на тое, каб зрабіць гэты свет лепшым, і павялічваюць свядомасць людзей у дачыненні беларускай мовы і беларускай культуры.

Генеральны партнёр AD.NAK! другi год запар — кампанія velcom.

Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

Канчатковы дэдлайн прыёму працаў — 8 чэрвеня.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай пры ўдзеле замежных экспертаў — 2 ліпеня.

Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка. Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах — у адпаведных раздзелах сайта Adnak.by.

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].

Кантакты для даведак:

Лізавета Неўмяржыцкая,
прэс-сакратар ГКК «Будзьма беларусамі!»

[email protected]

+375 44 742 48 32,

skypename – elzbietka_eilis

Каментары

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць