Нерухомасць

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Ашуканцы ў сферы арэнды жылля працягваюць падманваць нічога не падазраючых беларусаў. І хоць навіны на гэтую тэму выходзяць рэгулярна, далёка не ўсе ведаюць пра новую схему. Мінчанка Марына нядаўна натрапіла на фальшывага арэндадаўцу, але своечасова западозрыла нешта нядобрае, піша Onliner.by.

— Нават не ведаю, што рабіць далей. Працягваюць падманваць людзей, — засмучаецца дзяўчына.

Увагу Марыны прыцягнула стыльная двухпакаёвая кватэра на вуліцы Чэхава за $380 у месяц.

— Натрапіла на аб’яву і ўступіла ў перапіску з уладальнікам жылля. Пра падобныя выпадкі чытала раней. Той жа почырк. Паведамленні аналагічныя, пашпарт і дакументы на кватэру — тыя ж, — распавядае Марына.

Дзяўчына вырашыла даць махлярам урок і адправіла ім спасылку на артыкул пра іх:

— Пасля таго, як я скінула артыкул пра іх, мяне заблакіравалі і выдалілі ўсе фота з дакументамі і нумарам карты.

Як не трапіць на вуду ашуканцаў?

Такіх прыкладаў па краіне дзясяткі, а то і сотні. Таму міліцыя нагадвае: каб не трапіць на вуду ашуканцаў, неабходна выконваць меры засцярогі.

Заўсёды патрабуйце і правярайце дакументы на кватэру. Часта ў аб’явах выстаўляюць здымныя кватэры, якіх не існуе. Абавязкова прасіце ўласніка паказаць пашпарт побач з тварам, патрабуйце, каб ён прайшоўся па кватэры з уключаным відэа: напрыклад, паказаў спальню. Так вы будзеце ведаць, што гэта дакладна кватэра, выстаўленая ў аб’яве.

Калі ўладальнік жылля дэманструе копіі дакументаў, трэба папрасіць прадставіць арыгіналы. Ашуканцы пры перапісцы часта выкарыстоўваюць раней выкрадзеныя копіі дакументаў, у тым ліку пашпартоў, даведак, пасведчанняў.

Галоўнае — ні ў якім разе не ўносіце аванс. Не варта аплачваць што-небудзь без заключэння дамовы арэнды. Акрамя таго, неабходна прапісваць у дамове перадачу дэпазіту, умовы яго невяртання і абавязкова браць распіску за аванс.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць