Свет44

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца

У Італіі 78-гадовы мужчына цудам вярнуўся да жыцця праз паўгадзіны пасля таго, як у яго двойчы спынілася сэрца. Інцыдэнт адбыўся ў курортным раёне Марына Велька, што ў правінцыі Вітэрба. Мужчына, які мае лівійскае паходжанне, але жыве ў Італіі, страціў прытомнасць на вуліцы, піша выданне La Reppublica.

Фота: La Reppublica

Медыкі выявілі ў мужчыны інфаркт і два паслядоўныя спыненні сэрца. Рэанімацыя працягвалася больш за 30 хвілін. Нават выклікалі верталёт, каб тэрмінова адвезці яго ў бальніцу. Але калі выратаваць пацярпелага не ўдалося, то рэанімацыю спынілі і афіцыйна абвясцілі пра смерць.

Чалавека пакінулі ў машыне хуткай дапамогі ў чаканні пахавальнай службы. Але праз каля 30 хвілін ён раптам расплюшчыў вочы, загаварыў і папрасіў патэлефанаваць сваім дочкам.

Яго даставілі ў бальніцу разам з паліцэйскім, якога па дарозе ўкусіў сабака пацярпелага. Цяпер стан мужчыны стабільны.

Лекары мяркуюць, што магчыма, з ім адбыўся рэдкі феномен — так званы «сіндром Лазара». Гэта калі пасля спынення рэанімацыі чалавечае сэрца раптам зноў пачынае біцца.

Упершыню гэты феномен быў апісаны ў 1982 годзе і названы ў гонар біблейскага Лазара, якога ўваскрасіў Ісус Хрыстос. Такія выпадкі надзвычай рэдкія і могуць быць звязаныя з дзеяннем некаторых медыкаментаў.

Каментары4

  • Come back
    22.07.2025
    Нешта яму не спадабалася "на тым свеце". Ці падалося, што рана ... Усяго ж 78 год!
  • пясочак
    22.07.2025
    Жвір , чытай уважліва. 30 хвілін прайшло пасля спынення рэанімацыі. Гэты выпадак кажа толькі пра тое, што рэанімацыю ў людзей спыняюць заўчасна, маглі б яшчэ шмат каго выратаваць
  • Жвір
    22.07.2025
    пясочак, я пра гэта й напісаў. Цягам 30 хвілінаў рэанімацыйных мерапрыемстваў сэрца выконвала сваю функцыю, не спынялася, яго штучна прымушалі працаваць у разьліку аднавіць самастойную функцыянальнасьць, што ў выніку й удалося зрабіць, і што засталося незаўважаным. Недасьведчаныя медыкі часам ня ў стане вызначыць аднаўленьне пульса й дыханьня, ніякага "эфекта Лазара" там не было. Інакш, цераз 4-6 хвілінаў пасьля спыненьня рэанімацыі, мозг чалавека памёр бы. На "эфект Лазара" медыкі звалілі сваю некампетэнтнасьць, памылкова канстатавалі сьмерць чалавека й, як сьлед, кінулі яго без увагі, чакаючы пахавальную службу. Ціпа, памылкі не было, проста "эфект Лазара" умяшаўся...:)))

Цяпер чытаюць

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі52

«Кіберпартызаны» ўзламалі «Хімвалакно» — яно пастаўляе прадукцыю для абшыўкі касак і бронекамізэлек для расійскай арміі8

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны16

Не плацілі камуналкі і страцілі кватэры. Цяпер гэтае жыллё можна купіць па цане, ніжэйшай за рынкавую7

Жыхарка Віцебска паспрабавала вырашыць праблему народным метадам і праглынула відэлец3

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж72

Беларуска прадала свой тэлефон на польскім сайце, а атрымаць грошы не можа, бо скончыўся яе ДНЖ5

Жыхар Мазырскага раёна атрымаў 10 гадоў за разбэшчванне школьніц3

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць