Анекдоты2020

Памятка эмігранта

Апошнім часам шмат хто з'ехаў ва Украіну, Польшчу, Літву. Адтуль людзі сочаць за падзеямі на радзіме і пішуць поўныя гневу пасты )). Я тут вырашыў крыху дапамагчы эмігрантам выказацца канкрэтней, бо яны неяк вуалююць )) Карацей, напісаў пару шаблонаў эмігранцкага паста. Карыстайцеся!

• Дарагія (украінскія / польскія / літоўскія) сябры. Сёння пабываў на радзіме. Паеў у сталоўцы за 20 тыр. Здаецца нядорага, але чаму? Беларусь плаціць за сытасць сваім суверэнітэтам. Паміж свабодай і шкваркай беларусікі зноў выбралі шкварку. Ганьба

• Прайшоўся па Мінску. Чыста. Але што хаваецца за гэтай чыстатой? Гэта стэрыльнасць морга, дзе пахне смерцю і вее холадам.

• Мне тут пішуць, што ў Мінску сталі з'яўляцца білборды на беларускай мове. Гэта значыць толькі адно: у прадпрымальнікаў няма грошай, каб плаціць за рэкламу. Бізнэс памёр. Краіна — усё. Вельмі шкада, але я гэта прадказваў яшчэ у 94-м.

• З'ехаў з Беларусі, бо не магу глядзець на баязлівае беларускае быдла, якое не можа назваць пахана злодзеям і надзець на яго кайданы! Нацыяканапных змагароў! Я, былы беларус, магу сказаць тое, што даўно забаранілі сабе мясцовыя ліліпуты: дыктатара ў Гаагу! Літоўскія сябры, вам не зразумець smile emoticon

• Тут кажуць, што ў Беларусі добрыя дарогі? Ну да! Улада робіць усё для таго, каб беларусікам зручней было дабірацца да Акропаліса.

• У Мірскім замку выступіць Шуфуцінскі! Цяпер вы разумееце, чаму я з'ехаў з Беларашкі?

• Шуфуцінскі адмяніў канцэрт у Мірскім замку. Нават ён аддупляе. Ну вы разумееце ))) ‪#‎belarashavsio‬

• Яны ніколі не перавыберуць луку) Яны ўмеюць выбіраць выключна з аднаго)))) Толькі байкот!!!!!!

• Беларускія фанаты падтрымалі Украіну на стадыёне. У прынцыпе, гэта той выпадак, калі ўсе адэкватныя біларусікі сабраліся ў адным месцы )) лол)) цяпер вы разумееце, чаму я з'ехаў? )

УПД)

• Прадавачка ў краме сказала «дзякуй». Гэтая беларуская ліслівасць! За 20 год з беларусікаў выгадавалі рабоў!

Каментары20

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць