Грамадства

У Беларусі ўводзіцца адказнасць за шпіянаж на карысць міжнароднай арганізацыі

Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі.

У прыватнасці, законапраект карэкціруе артыкулы 356 «Здрада дзяржаве» КК Беларусі. Прапануецца лічыць здрадай дзяржаве выдачу дзяржсакрэтаў Рэспублікі Беларусь не толькі дзяржаве, замежнай арганізацыі або іх прадстаўніку, але таксама міжнароднай арганізацыі або яе прадстаўнікам. З артыкула таксама выключаны тэрмін «агентурная дзейнасць».

Акрамя таго, з артыкула выключаецца частка 2, у якой гаворыцца: «Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, звязаныя з забойствам, - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, ці пажыццёвым зняволеннем, або смяротнай карай з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі».

З КК таксама прапануецца выключыць артыкул 356-1 «Устанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы», а артыкулы 358 «Шпіянаж» і 358-1 «Агентурная дзейнасць» выкладаюцца ў новай рэдакцыі. У тым ліку ў артыкул 358 уводзіцца тэрмін «міжнародная арганізацыя».

Як растлумачыў, прадстаўляючы дакумент дэпутатам, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, шэраг змяненняў у артыкулы КК падрыхтаваны на аснове аналізу дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі па расследаванні злачынстваў супраць дзяржавы. Так, у адным з артыкулаў у шэрагу выпадкаў узнікае дубліраванне такога складу злачынстваў, як агентурная дзейнасць і іншае аказанне дапамогі, правядзенне дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы краіны. «Таму бачыцца, што аказанне такой дапамогі поўнасцю ўключае ў сябе аб'ём паняцця «агентурная дзейнасць», у сувязі з чым гэту форму здрады дзяржаве прапануецца выключыць. Таксама прапануецца выключыць частку другую артыкула 356: забойства, звязанае са здрадай дзяржаве, на нашу думку, патрабуе дадатковай кваліфікацыі згодна з артыкулам 139 «Забойства», - сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў3

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў3

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць