Улада1515

З'езд БХД абраў трох кіраўнікоў партыі і адмовіўся ад падтрымкі якога-небудзь кандыдата ў прэзідэнты

Сустаршынямі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» сталі Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук.

Адпаведнае рашэнне прынята дэлегатамі ўстаноўчага з'езда партыі, які праходзіць 13 чэрвеня ў Мінску.

«Гэтыя людзі сваім жыццём і дзейнасцю даказалі, што дастойныя займаць гэтыя пасады», — заявіў, вылучаючы прэтэндэнтаў у кіраўніцтва, адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі. 

Галасаванне па кандыдатурах сустаршыняў партыі праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове. 

Адзначым, Севярынец, Рымашэўскі і Дзмітрук займалі пасады сустаршыняў і ў аргкамітэце па стварэнні БХД. 

Дэлегаты з'езда таксама прынялі рашэнне аб афіцыйнай рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі. 

Гэта будзе ўжо пятая спроба зарэгістраваць БХД. Першы ўстаноўчы з'езд прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м — яшчэ два. Апошняя спроба рэгістрацыі была зроблена ў снежні 2011 года.

Ва ўмовах адсутнасці свабодных і справядлівых выбараў, а таксама раз'яднанасці апазіцыі партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» прыняла рашэнне не вылучаць свайго кандыдата і не падтрымліваць ніводнага з іх падчас выбарчай кампаніі 2015 года.

«У сітуацыя адсутнасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл мы не будзем вылучаць свайго кандыдата, а таксама падтрымліваць кагосьці публічна. Для нас кампанія, якую рыхтуюць Лукашэнка і Ярмошына, не выбарчая, а палітычная. Мы будзем праводзіць кампанію салідарнасці з Мікалаем Статкевічам і ўсімі палітзняволенымі», — адзначыў сустаршыня БХД Павел Севярынец. 

Яшчэ адзін сустаршыня партыі Віталь Рымашэўскі заявіў, што БХД не здымае з сябе адказнасць за тое, што апазіцыі не ўдалося дамовіцца аб вылучэнні адзінага кандыдата. «Мы лічым гэта сваім паражэннем», — адзначыў ён. 

Рымашэўскі падкрэсліў, што ў БХД ёсць прэтэндэнты, дастойныя вылучацца кандыдатамі ў прэзідэнты.

«Але мы не будзем вылучаць свайго кандыдата ва ўмовах, калі Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў, іншыя кандыдаты на выбарах 2015 года не могуць абірацца», — сказаў ён. 

Разам з тым для адстойвання права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары БХД удзельнічае ў кампаніі назірання «Права выбару», мэта якой — фіксацыя рэальнай яўкі выбаршчыкаў і выяўленне фактаў прымушэння і фальсіфікацый. 

Севярынец таксама заявіў, што БХД «рыхтуецца ўзяць у свае рукі ўладу», хоць цяпер гэта зрабіць і не можа. 

На сёння аб намерах удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года заявілі сем патэнцыяльных кандыдатаў: Алена Анісім, Сяргей Гайдукевіч, Сяргей Калякін, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Юрый Шульган.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы6

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі расказаў, што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года10

З вальера заасада ў Пухавіцкім раёне на вачах у наведвальнікаў збегла ваўчыца

МАРГ здзівіўся, што ў «Санты» ўсё надта добра, і пайшоў туды з праверкамі4

Драць ці таркаваць? Капаць ці выбіраць? Разбіраемся ў беларускай бульбе3

У пакістанскім ледавіку знайшлі цела чалавека, які знік 28 гадоў таму. Яно амаль не пашкоджанае

«Я хачу яму іх у твар кінуць». Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што Святлана казала пра грошы ад Лукашэнкі21

«Знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова». З продажу знікла папулярная дзіцячая гіпаалергенная сумесь1

9 жніўня ў Варшаве з'явіцца бел-чырвона-белае падсвятленне9

Паўночны карэец абвязаўся пенапластам і морам уцёк уплаў. Плыў 10 гадзін6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы6

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць