Улада22

Іншаземныя студэнты будуць плаціць болей

Аляксандр Косінец: Гэта пытаньне прэстыжу краіны. Самая прэстыжная адукацыя — мэдыцынская — у Оксфардзе каштуе амаль $45 тыс. У Беларусі ж падрыхтоўка спэцыяліста каштуе ад $2 да $3 тыс.

Кошт аплаты за навучанне студэнтаў‑іншаземцаў у Беларусі трэба перагледзець. Такую думку выказаў намеснік прэм’ер‑міністра рэспублікі Аляксандр Косінец 16 лютага на канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў ВНУ.

«Гэта пытанне не толькі забеспячэння акупнасці адукацыйных паслуг, але і прэстыжу краіны», — лічыць віцэ‑прэм’ер.

Самая прэстыжная адукацыя — медыцынская — у Оксфардзе каштуе амаль $45 тыс., юрыдычныя, эканамічныя, будаўнічыя спецыяльнасці — амаль $20 тыс. У Беларусі ж падрыхтоўка спецыяліста каштуе ад $2 да $3 тыс.

«Мы не можам даваць парады замежным грамадзянам, як лепш афармляць дакументы на навучанне — асабіста або праз фірму‑пасрэдніка, разам з тым мы выступаем за празрыстую і сумленную эканоміку ў пытаннях падрыхтоўкі кадраў», — дадаў Аляксандр Косінец.

У Беларусі дзейнасць у сферы прадастаўлення платных адукацыйных паслуг замежным грамадзянам ажыццяўляе 51 установа адукацыі. Аляксандр Косінец паведаміў удзельнікам канферэнцыі, што ў рэспубліцы зацверджана Канцэпцыя развіцця экспарту адукацыйных паслуг у рамках супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі. У ёй, у прыватнасці, прадугледжваецца да 2010 года павялічыць экспарт адукацыйных паслуг у 1,6 раза адносна 2005 года, што складзе, паводле папярэдніх ацэнак, $7,11 млн. Развіццё гэтага напрамку прызначана стаць важным складальнікам знешнеэканамічнай дзейнасці краіны. Рэалізацыя канцэпцыі будзе садзейнічаць прыцягненню замежных грамадзян на вучобу ў Беларусь, пашырэнню супрацоўніцтва з замежнымі грамадзянамі — выпускнікамі ўстаноў адукацыі ў інтарэсах экспартаарыентаваных галін вытворчасці.

Паводле БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі10

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі10

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць