Свет7171

Расійскі протаіерэй Чаплін: Мір, дзякуй Богу, доўгім не будзе 

Старшыня Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін падчас дыскусіі ў эфіры радыё «Эхо Москвы» выказаў спадзяванні, што мірнае і спакойнае жыццё хутка скончацца.

kazan-mitropolia.ru

«Свецкасць — гэта мёртвая ідэалогія. Калі грамадства жыве ва ўмовах адноснага міру, — спакою, сытасці, — нейкую колькасць дзесяцігоддзяў, парачку-троечку, яно можа пражыць ва ўмовах свецкасці. Ніхто не пойдзе паміраць за рынак ці дэмакратыю, а неабходнасць паміраць за грамадства, яго будучыню рана ці позна ўзнікае. Мір доўгім не бывае. Мір зараз доўгім, дзякуй Богу, не будзе. Чаму я кажу «дзякуй Богу» — грамадства, у якім занадта шмат сытага і спакойнага, беспраблемнага, камфортнага жыцця — гэта грамадства, пакінутае Богам, гэта грамадства доўга не жыве.

Баланс паміж свецкасцю і рэлігійнасцю, напэўна, выправіць сам Бог, ўмяшаўшыся ў гісторыю і паслаўшы пакуты. Пакуты, якія ў гэтым выпадку пойдуць на карысць. Таму што яны дазволяць апамятацца тым, хто занадта прывык жыць ціха, спакойна і камфортна. Прыйдзецца пажыць інакш. І вось тады сапраўдны баланс зноў вымалюецца».

У адказ апанент Чапліна Леанід Гозман звярнуў увагу, што «протаіерэй Усевалад Чаплін толькі што сказаў: дзякуй Богу, што будзе вайна».

«Калі людзі прывыклі жыць занадта спакойна, лепш, каб была», — кіўнуў Чаплін.

Таксама протаіерэй выказаўся на тэму ўзаемаадносін улады і грамадства ў Расіі: «Наш народ сябе ад начальства не аддзяляе. Як вы ні спрабуеце раскалоць народ і ўладу, нічога не атрымліваецца. Ідэя адзінства народа і ўлады гэта як раз натуральная для нашага народа, праваслаўнага у большасці сваёй народа, і для мусульманскіх народаў Расіі — гэта натуральная ідэя. Нічога вы з гэтым не зробіце».

На пытанне аб тым, чаму цэркы і святары так багата ўбраныя, Чаплін даў шыкоўны адказ: «Людзі прыходзяць і купляюць самі святару залачоны крыж, купляюць машыны і купляюць золата для іканастаса і ўпрыгожваюць абразы. Якраз на іканастас і на іконы звычайна бізнес нам нічога не дае. Людзі прыходзяць і кажуць: хочам, каб у храме быў пазалочаны патрыярх, пазалочаны крыж, ці нешта ў гэтым родзе».

Нагадаем, што Усевалад Чаплін — афіцыйны прадстаўнік Маскоўскай патрыярхіі.

Каментары71

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць