Навука і тэхналогіі11

Nokia вернецца да распрацоўкі тэлефонаў

Але вырабляць іх яна не стане.

Фінская кампанія Nokia, чый тэлефонны бізнес быў прададзены Microsoft ў 2013 годзе, абвесціла пра вяртанне да распрацоўкі тэлефонаў. Аб гэтым нямецкаму Manager Magazin распавёў дырэктар кампаніі Раджыў Сурыў.

Nokia зоймецца распрацоўкай дызайну тэлефонаў і продажамі ліцэнзіі на брэнд з 2016 года. Сама Nokia не будзе браць удзелу ў вытворчасці і прамых продажах апаратаў.

На сёння кампанія шукае адпаведных партнёраў.

Старыя мадэлі тэлефонаў і смартфонаў Nokia. Фота: Reuters
Смартфоны Nokia на Windows Phone. Фота: Microsoft

Nokia, што сёлета адсвяткавала 150-годдзе, доўгі час была лідарам на тэлефонным рынку. У 2011 годзе яна саступіла на рынку смартфонаў Apple і Samsung. Кампанія выпускала смартфоны на аперацыйнай сістэме Symbian, затым на Windows Phone, але яе апараты з цягам часу станавіліся ўсё менш папулярнымі за iPhone і Android-смартфоны.

Некаторыя называюць «забойцам» Nokia яе былога гендырэктара Стывена Элапа (нядаўна звольненага з Microsoft) — ходзяць чуткі аб тым, што менавіта ён прывёў кампанію да продажу тэлефоннага бізнесу карпарацыі Microsoft. Пасля пакупкі Microsoft ліквідавала тэлефонны брэнд Nokia, а сама Nokia засталася без права вырабляць смартфоны да канца 2016 года. У Nokia засталося тэлекамунікацыйнае і картаграфічнае падраздзяленні.

На мабільны рынак Nokia вярнулася з канцы 2014 года з клонам iPad. Увесну 2015 года Nokia абвясціла аб пакупцы за 15 млрд еўра тэлекамунікацыйнай кампаніі Alcatel-Lucent.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й7

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга расказала, як цяпер будзе асвятляць вуліцы6

Чыноўнікі папярэдзілі пра адказнасць за негатыўныя інтэрнэт-водгукі аб таварах3

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі рыхтавацца да прамых перамоў з Расіяй4

Малфой з «Гары Потэра» стаў нечаканым сімвалам Новага года ў Кітаі

У ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі на выпадак правалу перамоў3

Хакеры паўгода распаўсюджвалі вірусы праз папулярны тэкставы рэдактар1

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й7

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць