Меркаванні77

Трусаў: Лёс роднай мовы залежыць ад кожнага

Кіраўнік ТБМ Алег Трусаў назваў «супярэчлівым стан беларускай мовы ў краіне ў пачатку XXI стагоддзя»

21 лютага ў Беларусі адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА.

У інтэрв’ю БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў назваў «супярэчлівым стан беларускай мовы ў краіне ў пачатку ХХІ стагоддзя». Паводле яго слоў, з аднаго боку, скарачаецца сфера ўжывання роднай мовы ва ўсіх дзяржаўных структурах, у першую чаргу ў дзейнасці міністэрстваў і ведамстваў, у судах і пракуратуры.

«З іншага боку, сярод простых людзей, асабліва ў горадзе, узрастае павага да беларускай мовы, яна становіцца ўсё больш папулярнай у асяроддзі інтэлігенцыі і гарадской моладзі», — сказаў А.Трусаў.

Паводле яго слоў, гэтыя два супярэчлівыя працэсы паказваюць, што лёс роднай мовы залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі.

«Калі кожны з нас зробіць хаця б невялікае намаганне, каб размаўляць на роднай мове і карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці, то перспектывы беларускай мовы — абнадзейваючыя».

Нагадаем, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ТБМ заклікала грамадзян Беларусі «больш смела і з ахвотай карыстацца беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях».

Сёння з 15.00 да 17.00 у сталічным Палацы мастацтва ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы праводзіць мерапрыемства «Беларуская мова ў свеце». У яго праграму ўключаны прэзентацыя ўкраінска‑беларускага слоўніка і пераклада Валерыя Стралко на ўкраінскую мову паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». На мерапрыемства запрошаны дыпламаты, міністры, выкладчыкі і студэнты.

«Такім чынам мы ўшануем беларускую і ўкраінскую мовы — самыя блізкія мовы ў свеце», — сказаў А.Трусаў.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, пройдуць у многіх гарадах Беларусі.

Даведка БелаПАН. Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Генеральная асамблея ААН падтрымала рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржавы — члены ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з шасці тысяч моў свету могуць хутка страціць апошніх носьбітаў.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары7

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць