Эканоміка22

Качанава: Найбольш востра перад Мінскам стаяць пытанні зносу і капітальнага рамонту жылля

«На сённяшні дзень я бачу два пытанні, якія з'яўляюцца найбольш вострымі для Мінска, — гэта знос прыватнай забудовы і капітальны рамонт жылля. Менавіта з гэтымі пытаннямі часцей за ўсё звяртаюцца да мяне мінчане», — канстатавала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава ў час прыёму грамадзян у адміністрацыі Савецкага раёна.

На прыём да віцэ-прэм'ера ў адміністрацыі Савецкага раёна прыйшлі адразу два жыхары прыватнага сектара па праездзе Валачаеўскім. Наталля Качанава даручыла мясцовым уладам прывесці ў парадак тэрыторыю прыватнага сектара. «Нягледзячы на тое, што гэта тэрыторыя перспектыўнай забудовы, людзі павінны жыць у дастойных умовах. Таму ў прыватным сектары неабходна прывесці ў належны выгляд дарогу, устанавіць кантэйнеры для збору смецця», — падкрэсліла намеснік прэм'ер-міністра.

Таксама Наталля Качанава яшчэ раз нагадала аб тым, што ўсе адміністрацыі раёнаў павінны весці растлумачальную работу з насельніцтвам Мінска, расказваць аб тым, як будзе развівацца горад у далейшым, дзе знаходзяцца перспектыўныя раёны забудовы.

Усяго віцэ-прэм'еру паступіла восем зваротаў. Пытанні датычыліся рассялення і рэгістрацыі дамоў, вяртання кватэры ў праектны стан, гукаізаляцыі жылога памяшкання, выплаты аліментаў.

Віцэ-прэм'ер ужо выслухала праблемныя пытанні жыхароў шасці раёнаў сталіцы, у хуткім часе прыёмы адбудуцца ў адміністрацыях Цэнтральнага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў.

Каментары2

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць