Грамадства1111

Валідатары павялічылі суму штрафаў у мінскім транспарце

Але да акупальнасці грамадскага транспарту яшчэ далёка.

Фота з архіву «Нашай Нівы»

Новая сістэма аплаты праезду, што ўжо год дзейнічае ў сталічным грамадскім транспарце, дазволіла прапанаваць значна больш тарыфаў, дазволіла зэканоміць на кандуктарах, аптымізаваць маршрутную сетку і павялічыць зборы па штрафах, распавяла агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік гендырэктара «Мінсктранса» Ірына Якубоўская.

Сума штрафаў у першай палове 2015 года вырасла на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года, калі валідатараў яшчэ не было. Кантралёр проста адключае магчымасць тэрмінова аплаціць праезд пры пачатку праверкі аплаты.

Агулам за паўгода ў Мінску была аштрафаваная амаль 51 тысяча чалавек. За праезд дагэтуль не плацяць каля 13% пасажыраў, яшчэ 7% плацяць раз-пораз.

Разам з вывядзеннем са штату «Мінсктранса» кандуктараў амаль удвая павялічылася колькасць кантралёраў, падвысілася інтэнсіўнасць праверак. Правы і абавязкі апошніх не змяніліся, але прадпрыемства прапрацоўвае пытанне аб больш цеснай супрацы з міліцыяй дзеля забеспячэння парадку на транспарце.

Міністэрства транспарту рыхтуе павелічэнне штрафаў за безбілетны праезд і ўзмацненне адказнасці за правапарушэнні на транспарце.

Магчымыя змены прадстаўнік «Мінсктранса» не пракаментавала, але адзначыла, што прадпрыемства не раз прапаноўвала міністэрству павялічыць штраф з 0,5 базавай велічыні (сёння 90 тысяч рублёў) да 1 базавай велічыні, а кантралёрам даць права адміністрацыйнага затрымання безбілетнікаў.

Акупальнасць транспарту за першыя 5 месяцаў гэтага года павысілася: на 2,2% на трамваях, на 3,6% на тралейбусах, на 8,2% на аўтобусах, агулам — на 6,6%. Але да поўнай акупальнасці далёка: сабекошт праезду складае каля 9400 рублёў, а звычайны квіток каштуе 4500.

Сёння «Мінсктранс» аналізуе ідэю дыверсіфікацыі аплаты праезду ў горадзе ў залежнасці ад дальнасці (далей едзеш — больш плаціш). Такая сістэма ўжо дзейнічае ў прыгарадных маршрутах, але для яе ўвядзення ў горадзе пакуль недастаткова звестак па паездках карыстальнікаў бескантактных картак.

Чытайце таксама: У Мінску валідатар каштуе даражэй за iPhone — 727 долараў, у тэндары ўдзельнічалі дзве роднасныя кампаніі

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас1

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету36

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора2

АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы4

Амерыканскую настаўніцу абвінавачваюць у 50 сэксуальных кантактах з вучнем. З іх 45 — непасрэдна ў школе14

У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў2

Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі3

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас1

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць