Свет11

Японія забараніла дзіцячае порна, але не ўсё

У сераду, 15 ліпеня ў Японіі набылі сілу змены ў закон, што тычыцца захоўвання і распаўсюду парнаграфіі, паведамляе The Japan Times.

Цяпер у Японіі нелегальна не толькі здымаць і распаўсюджваць, але і захоўваць дзіцячае порна. Праўда, закон тычыцца толькі фота і відэа, але не анімацыі і камп’ютарнай графікі.

За захоўванне дзіцячага порна прадугледжаныя штрафы да 8 тысяч даляраў.

Порнакоміксы і парнаграфічныя мультфільмы з удзелам дзяцей, папулярны ў Японіі паджанр хентая (порнамультфільмаў), застаюцца легальнымі. Юрысты хваляваліся аб магчымых злоўжываннях іх забаронай.

Колькасць спраў, звязаных са стварэннем і распаўсюдам дзіцячага порна, удвая вырасла з 2009 да 2014 года — за 2014 год было заведзена амаль дзве тысячы спраў.

Японія заставалася апошняй з краін «вялікай сямёркі», у якой было дазволена захоўваць дзіцячае порна. За гэта краіна крытыкавалася іншымі ўдзельнікамі сямёркі. Калі разглядаць былую «вялікую васьмёрку», то Японія не апошняя — захоўванне дзіцячага порна не караецца ў Расіі.

У Беларусі, як і ў Расіі, захоўванне порна не ёсць злачынствам. Выраб і распаўсюд, а таксама «захоўванне з мэтай распаўсюду» (закон не ўдакладняе, чым гэта адрозніваецца ад захоўвання) караюцца па законе, злачынцам пагражае да 13 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Міністэрства ўнутраных спраў прапаноўвала ўвесці адказнасць і за калекцыянаванне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць