Грамадства66

Намеснік начальніка сталічнай міліцыі: ненармальна ставіць мангалы ў парку Янкі Купалы

Паколькі выхадныя абяцаюць быць цёплымі, многія мінчане вырашаць адпачыць на свежым паветры: прыгатаваць шашлык ці проста пазагараць. Якія правілы пры гэтым варта выконваць, агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў.

Праваахоўнік распавёў, што ў горадзе да гэтага часу актуальная праблема распіцця спіртнога на вуліцы.

«Пра гэта сведчыць статыстыка: колькасць грамадзян, прыцягнутых да адказнасці за такое правапарушэнне, у гэтым годзе на 2,5 тыс. большая, чым у мінулым (27,5 тыс. супраць 25 тыс.). І гэта нягледзячы на маштабную прафілактычную працу. Насельніцтва выдатна ведае пра забароны. Парушаюць свядома.

Бывае, п'юць піва з бутэлькі ў непразрыстым пакеце, паводзяць сябе прыстойна. Пры відзе міліцыянтаў просяць прабачэння, прыбіраюць напоі. У гэтай сітуацыі супрацоўнікі часам абмяжоўваюцца папярэджаннем. Здараецца, нарад сыходзіць, а людзі зноў прымаюцца за выпіўку, смецяць. Такіх штрафуем».

Існуюць і пэўныя забароны і на прыгатаванне шашлыка на свежым паветры. Кубракоў адзначае, што ў парках і садах забаронена спальваць смецце, разводзіць вогнішчы.

«У пажаранебяспечны сезон нельга разводзіць вогнішча ў хвойных маладняках, гарэльніках, тарфяніках, лесасеках з наяўнасцю пасечаных рэшткаў і нарыхтаванай драўніны, на тэрыторыях з падсохлай травой, а таксама пад кронамі дрэваў. У астатніх месцах развядзенне вогнішчаў дапускаецца толькі на спецыяльна абсталяваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай паласой шырынёй не менш за паўметра. Пасля агонь неабходна старанна засыпаць зямлёй ці заліць вадой да поўнага спынення тлення».

Намеснік начальніка ГУУС кажа, што ў месцах масавага адпачынку ёсць пляцоўкі, абсталяваныя мангаламі. Адзначае, што няправільна прынесці з сабой такую прыладу, размясціцца пасярод пляжу і нешта гатаваць ледзь не ля самай вады, таму што камусьці можа не спадабацца суседства з дымам і дадатковым жарам.

«Што тычыцца гатавання шашлыка дзесьці ў гарадскім квартале, то ёсць нормы добраўпарадкавання горада і прыстойнасці, паняцце павагі да навакольных, у рэшце рэшт. А калі ўсе пачнуць ўсталёўваць мангалы, напрыклад, у парку ім. Янкі Купалы або ў Аляксандраўскім скверы? Гэта будзе ненармальна. Паўтаруся, усяму сваё месца».

Таксама, па словах Кубракова, законам не рэгулюецца і з'яўленне ў грамадскіх месцах у плаўках або купальніку.

«Але ўсё ж варта памятаць, што ў горадзе ёсць, напрыклад, культурна-гістарычныя помнікі, культавыя збудаванні, дзе паводзіць сябе і апранацца трэба адпаведна. З майго пункту гледжання, недарэчна ладзіць пляж і ў двары шматкватэрнага дома. Такія паводзіны мінакі або суседзі могуць палічыць абразлівым для сябе».

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах8

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць