Свет2222

Контрсанкцыі Расіі не маюць эфекту. Наадварот, Еўропа павялічыла экспарт сельгаспрадукцыі на 5%

Еўракамісія падвяла вынік: за год пасля ўвядзення расейскага прадуктовага эмбарга экспарт харчавання вырас на 5% (4,8 мільярда еўра). Хоць па шэрагу кірункаў, на якіх Расея была галоўным спажыўцом, зафіксаваны спад 10—12%, эмбарга «скаланула» і вытворцаў, і заканадаўцаў і актывізавала працу па выхадзе на новыя рынкі.

У прыватнасці, экспарт у Кітай, Турцыю і Егіпет вырас на 20—30%, перадае «Нямецкая хваля» са спасылкай на справаздачу еўрачыноўнікаў. У Расіі ж эмбарга прывяло да росту цэн. 

Еўракамісія апублікавала апошнія даступныя дадзеныя. Са жніўня 2014 года, калі ўступіла ў сілу расійскае эмбарга, па май 2015. У грашовым выражэнні экспарт прадукцыі агракомплексу склаў 105,6 млрд еўра, што на 4,8 млрд еўра больш, чым у перыяд з жніўня 2013 па май 2014 гадоў.

«Асноўныя поспехі дасягнуты дзякуючы павелічэнню прадуктовага экспарту ў ЗША, Кітай, Швейцарыю і шэраг азіяцкіх рынкаў, у прыватнасці Ганконга і Паўднёвай Карэі», — тлумачыцца ў дакуменце. Паводле звестак Еўракамісіі, значна вырас экспарт мяса, мясной і малочнай прадукцыі.

Самы значны спад зафіксаваны ў вытворчасці гародніны і садавіны, дзе Расея была ключавым рынкам для еўрапейскіх фермераў. Вытворчасць агародніны ўпала на 12%, а садавіны — на 10%. 

Паводле звестак Еўракамісіі, пастаўкі еўрапейскіх прадуктаў у Паўднёвую Карэю выраслі на 30,8%, у Кітай — на 30, у Турцыю — на 27,1, у Ганконг — на 24,8, у Егіпет — на 21,7 і ў ЗША — на 15,1%. У дакладзе канстатуецца, што захады, накіраваныя на зніжэнне страт у выніку расійскіх санкцый, аказаліся паспяховыя.

У Еўракамісіі адзначылі, што фермеры імкнуцца адаптавацца да новых умоў і выходзіць на новыя рынкі. Са свайго боку, еўрачыноўнікі рапартавалі аб актывізацыі перамоў аб лібералізацыі гандлёвых рэжымаў з шэрагам краін.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць