Меркаванні11

Як тое нам знаёмае

Калі новаабраны прэзідэнт мае абсалютную падтрымку насельніцтва краіны, а апазыцыя прадстаўлена, як заяўляецца, маргіналізаванымі групамі, то навошта тады спатрэбілася выводзіць войскі ў цэнтар сталіцы Расеі супраць купкі нязгодных? Дасылае фота і піша Юры Алейнік з Масквы.

 by Jury Alejnik

Гэты фатаздымак я зрабіў пару гадзінаў таму ў вельмі прыгожым і вядомым месцы ў цэнтры Масквы – на Чыстых Прудах. Думаеце, у расейскай сталіцы ўвялі ваеннае становішча? Ды не, якое там.

Каб высьветліць абставіны, я падышоў да аднаго з прадстаўнікоў сілаў правапарадку, назваўся журналістам зь Беларусі і, як немасковец, выказаў закікаўленасьць, што тут адбываецца. На што пачуў адказ:

— Рыхтуемся да выступу самадзейнасьці.

— А што за самадзейнасьць такая?

— Творчая. Пець будзем ды танчыць.

— А, то можа гэта зьвязана з учорашнімі выбарамі? Сьвяткаваньне будзе?

— Ага, будзе. Маладыя міліцыянты вунь ужо прыплясваюць, – кіўнуў у бок групы зусім маладых працаўнікоў міністэрства ўнутраных спраў старэйшы таварыш.

Тлумачэньне, вядома, дзіўнае. Тым больш з боку чалавека ў форме, які пры тым адмовіўся назваць сябе.

Як тлумачэньне такой мабілізацыі больш пасуе ў дадзеным выпадку тое паведамленьне, што 3 сакавіка а 17 гадзіне ў Маскве меў адбыцца Марш нязгодных – акцыя, арганізаваная апазыцыйнай кааліцыяй “Іншая Расея”. І збор удзельнікаў прызначаны менавіта на Чыстых Прудах. Як стала вядома некалькі гадзінаў таму, маскоўская мэрыя канчаткова адмовіла ў сагласаваньні “Марша нязгодных”, ніяк пры гэтым не матываваўшы сваё рашэньне.

У Пецярбургу таксама меў адбыцца “Марш нязгодных”, які, у адрозьненьне ад маскоўскага, быў санкцыянаваны ўладамі. Каб узяць удзел ў ім, у паўночную сталіцу Расеі прыляцелі лідэры “Іншай Расеі”, вядомыя апазыцыйныя дзейснаму рэжыму палітыкі Эдуард Лімонаў і Гары Каспараў. Таксама мітынгі ў падтрымку “Маршаў нязгодных” заплянаваны больш як 10 рэгіёнах Расеі.

Нагадаем, што 2 сакавіка ў Расейскай Федэрацыі адбыліся выбары прэзідэнта. Паводле папярэдніх зьвестак, перамогу атрымаў Дзьмітры Мядзьведзеў. Пасьля падліку 99,45 % бюлетэняў, ён мае 70,23 % галасоў выбаршчыкаў.

Галоўнае пытаньне, якое хочацца задаць уладам (усё тым жа, пуцінскім; бо зьмена ўлады наўрад ці адбудзецца пры “пераемніку”): калі новаабраны прэзідэнт мае абсалютную падтрымку насельніцтва краіны (тут трэба адзначыць, што падтрымку як мінімум большасьці той мае), а апазыцыя прадстаўлена, як заяўляецца, маргіналізаванымі групамі, то навошта тады спатрэбілася выводзіць войскі ў цэнтар сталіцы Расеі супраць купкі нязгодных? А можа ўсё ж ткі ёсьць чаго баяцца? Баяцца, што нешматгалосы крык неабыякавых ды нязгодных будзе пачуты...

Гэх, як тое нам знаёмае...

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Меркаваная пазашлюбная дачка Лукашэнкі ўладкавалася на новую працу — яна звязаная з хакеем17

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць