Меркаванні2222

Школа і так дэградуе ўсё болей і болей! — выкладчыца Юлія Чарняўская пра ініцыятыву адмяніць дамашнія заданні

Загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава прапанавала сёння адмяніць дамашнія заданні для школьнікаў.

«У шматлікіх падручніках матэрыял выкладзены вельмі складана, дзецям даводзіцца вучыцца з дапамогай бацькоў. Гэтую праблему трэба вырашаць. Таксама хацелася б, што Міністэрства адукацыі ішло да таго, каб дзецям не задавалі хатніх заданняў», — сказала яна.

Ініцыятыву пракаментавала ў сваім фэйсбуку выкладчыца Юлія Чарняўская.

«Да дзяцей я стаўлюся з пяшчотай — што, зрэшты, не арыгінальна для жанчыны. Але дзяцей-школьнікаў у маёй сям'і няма. І калі я чытаю пра тое, як яны перагружаныя ў школе, мяне збянтэжанасць бярэ: жах проста. Пры тым, што ў іх не адзін, як раней, а два выходныя; святаў у параўнанні з маім, скажам, дзяцінствам — больш; у малодшай школе ў трэцяй чвэрці (і праўда, самай цяжкай) дадатковыя канікулы. Пры тым, што для таго, каб зрабіць даклад, зараз зусім не трэба парыцца ў бібліятэках. ТСА, мультымедыя. І г.д. Кажуць пра цяжар партфеляў, але я не ведаю, з чаго яны так пацяжэлі: наўрад ці на ўрок патрабуюць больш за адзін падручнік (так было заўсёды - падручнік, сшыткі, зменку).

Вось цяпер прапануюць вызваліць дзяцей ад хатняга задання (яно, маўляў, цяжкое, непасільнае для дзіцяці). Нам таксама было цяжка, і дапамога бацькоў таксама патрэбна была, і гэта ўспрымалася як норма. Школа ніколі не была забаўляльным мерапрыемствам. Чаму яна цяпер стала здавацца немагчыма цяжкай? Настаўнікі больш задаюць і пытаюцца? Ох, сумняваюся:

за 26 гадоў працы ў ВНУ я цудоўна бачу дынаміку ведаў абітурыентаў - а значыць, студэнтаў, а значыць, прафесіяналаў. Яны ўсё ніжэй і ніжэй — прычым, штогод і заўважна. Мы можам, вядома, скараціць школьныя веды да мінімуму — але ці варта тады смуткаваць аб адсутнасці навукі, аб слабым інтэлектуальным жыцці краіны, аб узроўні адукацыі людзей? Альбо вучымся — альбо не.

Але тады не хнычам. Тады проста гадуем невукаў — і робім гэта свядома, пад лозунгам «кожнаму дзіцяці - шчаслівае дзяцінства». Бо і тое, і іншае адначасова — гэта як у анекдоце: «Дабрыня Ізраілевіч, вы альбо крыж здыміце, альбо майткі надзеньце».

Каментары22

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць