Назарбаеў даручыў Нацбанку кампенсаваць насельніцтву страты па ўкладах у тэнге

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў даручыў Нацыянальнаму банку кампенсаваць грамадзянам, якія трымалі ўклады ў банках у тэнге, страты ад дэвальвацыі нацыянальнай валюты.
У чацвер раніцай прэм'ер Казахстана Карым Масімаў абвясціў пра пераход краіны да новай грашова-крэдытнай палітыкі, пасля чаго біржавы курс казахстанскай нацвалюты абваліўся на 26% за суткі і на 31% з пачатку года.
Назарбаеў раней у чацвер ужо заявіў, што альтэрнатывы не было. Ён даручыў Нацыянальнаму банку «укараніць механізм кампенсацыі тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб, якія былі адкрыты ў тэнге па стане на 18 жніўня 2015 года, гэта значыць пазаўчора».
Пра гэта Назарбаеў сказаў у чацвер на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары