Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Новы ўкос

Дамоклаў меч крымінальнага пакараньня зноў навісае над шэрагам апазыцыйных актывістаў, найперш моладзевых. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Дамоклаў меч крымінальнага пакараньня зноў навісае над шэрагам апазыцыйных актывістаў, найперш моладзевых.

Фота з сайту www.trud.ru

У прыватнасьці, Міхаілу Пашкевічу, Міхаілу Крываву, Уладзімеру Сяргееву выстаўленыя абвінавачаньні ў справе аб падзеях 10 студзеня. Перадаецца ў суд справа Андрэя Кіма, зьвязаная з тымі самымі падзеямі — выбухам вулічнай актыўнасьці прадпрымальнікаў, што відавочна напружыў кіроўную вярхоўку і трактуецца як масавыя беспарадкі. Таксама затрыманы віцябчук Сяргей Парсюкевіч, актывіст прадпрымальніцкага руху, якога могуць абвінаваціць у зьбіваньні міліцыянта (са слоў Парсюкевіча, усё было з дакладнасьцю да наадварот).

Хтосьці чухае патыліцу: дык што, капец "адлізе"? Але ж адлігі і не было. Усе гэтыя маніпуляцыі зь мінімальным зьмякчэньнем лёсу некалькіх палітвязьняў (Аўтуховіч, Лявонаў, Дашкевіч, Фінькевіч, трохі болей у сэнсе скасаваньня тэрміну пашэнціла хіба Клімаву) трапна кваліфікаваныя як гандаль жывым таварам. Цяпер мы бачым, што таварнага дэфіцыту не прадбачыцца.

І не абавязкова даваць некалькі гадоў. Штрафы, суткі — гэта ня так брутальна ў вачох Захаду, але такой вось тактыкі дробнага фолу дастаткова, каб народ надта не вытыркаўся.

Зараз ва ўладаў яшчэ й пара прагматычных лякальных мэтаў. Па-першае, даць урок "вашывым блохам" ды апазыцыянэрам, што даволі тэхналягічна асядлалі іхні спантанны пратэст мінулай зімой. Па-другое, зьбіць маштаб Дня Волі.

Захаду было б лягічна пераходзіць да пакетнага патрабаваньня: вызваленьне ўсіх палітвязьняў плюс поўнае спыненьне палітычна матываванага перасьледу. Дарэчы, у 12 умовах Эўразьвязу (якія мала хто памятае:) другой фармулёўкі няма (дзесьці асобна фігуруе толькі ня надта выразнае патрабаваньне "спыніць адвольныя арышты і затрыманьні, дрэннае абыходжаньне зь людзьмі").

Эўропа трапляе ў заганнае кола, калі тамтэйшыя дзеячы раз-пораз вядуцца на танную прынаду тактычных саступак беларускіх уладаў. Рэпрэсіўная машына пэрыядычна пачынае новую касавіцу.

P.S. Перадалі ў суд справу Кацярыны Салаўёвай ("МФ").

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«На якія патрэбы зноў збіраем? — На дварэц для Коленькі»9

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ4

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ3

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць