Улада7676

Партыя БНФ выйшла з выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч

Пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні сойма партыі Беларускага народнага фронту, які праходзіць у Мінску. 

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч гэтак абгрунтаваў сваю прапанову.

«Таццяна Караткевіч падчас выбарчай кампаніі зрабіла шмат неакрэсленых і невыразных заяваў па шэрагу пытанняў, якія з'яўляюцца базавымі для прыхільнікаў БНФ. Гэта статус беларускай мовы, дзяржаўная і нацыянальная сімволіка, геапалітычнае становішча Беларусі. Складаецца ўражанне, што Таццяна Караткевіч як кандыдатка ў прэзідэнты хоча быць добрай для ўсіх і таму ў яе няма акрэсленай і выразнай пазыцыі. Удзел нашай партыі ў гэтай кампаніі падарве рэпутацыю партыі БНФ як нацыянальна арыентаванай партыі». 

Падчас дыскусіі частка выступоўцаў падтрымала пазіцыю Аляксея Янукевіча, але значная частка сябраў Сойма выступіла і супраць.

Яны матывавалі сваю пазіцыю тым, што, па-першае, лідары партый зрабілі памылку, што не заключылі дамову з Таццянай Караткевіч, а паколькі ніякай дамовы няма, значыць, і патрабаваць ад яе фактычна няма чаго.

Другі момант, на якім акцэнтавалі нязгодныя са спыненнем падтрымкі Таццяны Караткевіч, гэта тое, што кандыдатка на прэзідэнта яшчэ афіцыйна не абвясціла сваёй выбарчай праграмы. Вадзім Макаранка, напрыклад, адзначыў: 

«Уявіце, што мы выступім супраць Таццяны Караткевіч, а праз некалькі дзён з'явіцца яе праграма, дзе будуць падтрыманыя ўсе нашыя каштоўнасці, у прыватнасці, прыярытэт беларускай мовы, старадаўніх дзяржаўных сімвалаў, выхад з Саюзу Беларусі і Расіі і іншых не патрэбных нам міжнародных фармаванняў. І на якім сьвеце мы будзем?»

18 сябраў Сойма Партыі БНФ прагаласавалі за выхад з кампаніі Караткевіч, 11 — супраць, 2 устрымаліся.

Каментары76

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць