Грамадства9898

«Героі не ўміраюць»: у Брэсце развіталіся з Алесем Чаркашыным ФОТА

Алеся Чаркашына, беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, пахаваюць сёння, 3 верасня. Развітанне праходзіць у двары дома №37 па вуліцы 28 Ліпеня, дзе ён жыў. 

Каля дома сабралася прыкладна 150 чалавек. Труна накрыта бел-чырвона-белым і ўкраінскім сцягамі.

Труну сустрэлі воклічам «Героі не ўміраюць!», і людзі ўсталі на калені. 

На пахаванне прыехалі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец, колішні каардынатар «Зубра» Павел Юхневіч, бард Андрэй Мельнікаў, актывіст незалежных прафсаюзаў Андрэй Стрыжак, былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка.

Прыйшлі грэка-каталіцкі і пратэстанцкі святары. Спяваў хор — «Айчына мая у нябёсах», псалмы. Выступалі прадстаўнікі пратэстанцкай царквы.

Людзі праспявалі «Магутны Божа», труна адправілася на могілкі вёскі Камяніца-Жыравецкая (гэта вёска ў кірунку Радваніч, Забалацця).

На могілках, згодна з традыцыяй, прысутныя хорам прачыталі малітву «Ойча наш». Грэка-каталіцкі святар адпяваў па-беларуску.

У апошні шлях Алеся Чаркашына праводзілі авацыяй і воклічам «Героі не ўміраюць».

Павел Севярынец зачытаў напісанае ў Алеся на салдацкім жэтоне. Севярынец таксама пакланіўся бацькам Алеся і сказаў, што праз памерлага Бог вяртаецца ў Беларусь.

Для развітання ўключылі песню, якую напісаў Алесь на вайне. «За зямельку недарэмна сваё жыццё я аддаю», — гаворыцца ў песні.

Людзі ўсклалі кветкі на магілу і, акрамя беларускіх малітваў, праспявалі гімн Украіны.

Пасля гэтага развітальная цырымонія скончылася, усе адправіліся на памінкі.

Алесь Чаркашын — гэта 33-гадовы беларус, які пайшоў ваяваць добраахвотнікам. Ён памёр у мінулую пятніцу ад раненняў, атрыманых два з паловай тыдні таму ў баі пад Старагнатаўкай. Ён меў пазыўны «Тарас», а ваяваў ва Украіне ад пачатку зімы. Гэтая першая смерць сярод некалькіх дзясяткаў беларусаў, што ваююць за незалежнасць Украіны.

Раней паведамлялася пра смерць двух беларусаў, што ваявалі на расейскім баку. 

Каментары98

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць