Усяго патроху

Памёр самы нізкі мужчына на Зямлі

Самы нізкі мужчына ў свеце, непалец Чандра Бахадур Данг, памёр ва ўзросце 75 гадоў у бальніцы Амерыканскага Самоа. Пра гэта ў чацвер, 4 верасня, паведамляе партал NYDailyNews.

У бальніцу Данг трапіў на мінулым тыдні, захварэўшы на пнеўманію.

Яго рост занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса - 0,546 метры. «МРГ хацелі б выказаць свае шчырыя і сардэчныя спачуванні сям'і містэра Данг у гэты цяжкі час. Яго будуць памятаць як знакавага і экстраардынарнага рэкардсмена», - гаворыцца ў заяве «Сусветных рэкордаў Гінеса».

Чандра Бахадур Данг атрымаў свой тытул у 2012 годзе, калі да афіцыйных асоб Гінеса дайшлі чуткі пра мужчыну з Непала, які быў карацейшым, чым дзеючы рэкардсмен - філіпінец ростам у 23,5 цалі.

Захавальнікі рэкордаў адправіліся ў Катманду, каб пацвердзіць рост Данг. Тады ён стаў самым нізкім мужчынам з усіх, каго калі-небудзь вымяралі.

«Падарожжы былі марай ўсяго майго жыцця, і валоданне тытулам рэкардсмена Гінеса дазволіла мне яе ажыццявіць. Я надзвычай ганаруся прадстаўляць Непал па ўсім свеце. Падтрымка, якую я атрымліваю - гэта вялікі гонар для мяне », - казаў ён the Telegraph ў 2014 годзе.

Неўзабаве пасля атрымання тытула Данг сустрэўся з самай нізкай жанчынай у свеце - індыянкай Джыёці Амге ростам у 0,61 метра. У 2014 годзе ён бачыўся з самым высокім мужчынам у свеце - Султанам Кесеном з Турцыі, рост якога складае 2,51 метра.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?2

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Усе навіны →
Усе навіны

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог26

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

Буйны перавозчык адмяняе 75% рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй19

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса36

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?2

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць