Улада1313

Не журыцеся, а весялiцеся, адпачывайце ды не перажывайце

Пра што пішуць беларускія блогеркі напярэдадні Сьвята Жанчынаў, 8 Сакавіка?

Miss Belarus. Photo by Julia Darashkevich

Фота Юліі Дарашкевіч

Пра што пішуць беларускія блогеркі напярэдадні Сьвята Жанчынаў, 8 Сакавіка?

«Мы стаялі на адным і тым жа прыпынку і назіралі, як усё вакол мяняецца: спачатку вясновы ветрык са знаёмым усім пахам (а чым сапраўды пахне вясна?), потым — пякучае сонейка, якое заўжды глядзіць проста ў вочы, потым пад нагамі зьяўлялася лісьце (і адкуль яно такіх колераў), потым лес (дзе ні адзін з нас так і не пабываў) удалечыні рабіўся белым і нерухомым… усё паўтаралася зноў і зноў, працягвала мяняцца. Побач з намі хадзілі людзі ў чорным і ў белым, якіх мы рэдка разумелі. Ды й яны думалі, што мы дзівакі. Дзівакі, на якіх прыемна падзівіцца:) Мяняецца, мяняецца, мяняецца… А мы стаялі і думалі, што нам ня трэба мяняцца. Мы маглі быць проста назіральнікамі. That was it» — піша ў адным зь першых увогуле сёньняшніх допісаў jutca.

«Сьнег паўсюль і надвор’е сабачае, але паветра ўсё роўна пахне вясной. А ўвогуле… вясна, вясна, усе проста як звар’яцелі. Некалькі дзён на календары зьмянілася — і ўсіх рэзка ў рамантыку пацягнула», — натуе ў сваім Жывым дзёньніку smiling_cloud.

Менш паэтычнай аказалася літаратарка Югася Каляда: «Нарэшце я дачакалася прызнаньня маіх пісьменьніцкіх вартасьцяў. «Патрыятычнае апавяданьне пра лес», якое я напісала брату‑шасьціклясьніку Глебу, узялі на школьную выставу. А раней Даша з Пашам за мае «крытычныя творы» на клясыкаў белліту прыносілі толькі тройкі за зьмест. Майстэрства расьце!»

adelka арганізавала дапамогу для выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дому. Цяпер час падводзіць першыя вынікі: «Было сабрана: роўна 500 даляраў (у рознай форме і валюце ад шматлікіх добрых людзей, дзякуй вам, даражэнькія!»

«Шаноўныя, ці мог бы хто пазычыць на некаторы час раман Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» Ў АРЫГІНАЛЕ? Калі раптам ёсьць магчымасьць дзе спампаваць электронную вэрсію — будзе ідэальна», — запытваецца ў сваіх фрэндоў адна з найчытанейшых беларускіх блогерак maryjka_.

v_mariamna нагадвае, што на Сядзібе БНФ (Варвашэні (Машэрава), 8) адкрылася фотавыстава Андрэя Плясанава — мастака, які 10 гадоў здымаў веснавыя падзеі ў Беларусі са свайго вакна.

«Сёньня ў мэтро пабачыла абвестку з запрашэньнем на курсы танцаў. Між іншым ёсьць нават такі пункт, як «гімнастіка славянскіх чаровніц». Хацела б я гэта пабачыць», — іранізуе amberss.

Не засталіся па‑за ўвагай беларускіх блогерак і адкліканьне з Вашынгтону пасла Хвастова. barilotti піша: «Падводзім вынікі. Новых санкцыяў у дачыненьні «Белнафтахіму» не было. 14 лютага было апублікавана тлумачэньне пра дзеяньне ўжо існуючых санкцый у дачыненьні да краінаў, асобаў, структур, ахопленых санкцыямі ЗША (у тым ліку Кубы, Судану і г.д.). У гэтым тлумачэньні гаварылася, між іншым, што амэрыканцам не раяць падтрымліваць бізнэс‑стасункі ня толькі з тымі прадпрыемствамі, дзе хтосьці з асобаў або арганізацый, ахопленых санкцыямі ЗША, мае 50 % і болей уплываў, але нават тымі, дзе такія асобы/арганізацыі маюць меней за 50 % уплываў. Таму што ў будучым яны могуць быць ахопленымі такімі санкцыямі. Потым нехта пачаў рабіць запыты з просьбай патлумачыць, як гэта тычыцца «Белнафтахіму» (думаю, тэарэтычна такія запыты маглі накіраваць нават супрацоўнікі беларускай амбасады ;‑)). У адказ на гэтыя запыты амэрыканскі ўрад апублікаваў дадатковыя тлумачэньні па «Белнафтахіме». І вось менавіта гэтыя дадатковыя тлумачэньні беларускі бок назваў дадатковымі крокамі, скіраванымі супраць «Белнафтахіму».

Бліжэй да абеду значна павялічылася колькасьць допісаў уласна пра заўтрашняе сьвята.

«Мужчыны пачалi накрываць на стол… з вытворчасьцi нас ужо павiншавалi каробачкай цукерачак… Музыку уключылi, жанчын прагналi, а мяне пакiнулi))) ндзя… ну й прафэсiя: i жанчыны, й мужчыны успрымаюць мяне, як сваю… нешта у гэтым ёсьць… усе чакаюць падарункаў, а я дапамагаю рабiць буцiкi й пiць каньяк… Вечар у мяне будзе бухi… Са сьвятам усiх мiлых дам! (вiншую загадзя, бо можа заўтра ня будзе магчымасьцi). Кахайце, весялiцеся, адпачывайце й не перажывайце!)) — зычыць усім m_shkodnica.

m_a_r_y_s_i_a падрыхтавала сьвяточнае апытаньне. Яна запытваецца, а што для вас 8 Сакавіка? І сама прапануе некаторыя адказы: «1. сьвята; 2. мэгаСьвята; 3. дзень Розы і Клары; 4. восьмае чысло трэцяга месяца; 5. х* нейкая; 6. …»

«Паважаныя мужчыны… а вам што, шкада цёплых словаў і ўсьмешак хаця б?.. хаця б раз у год?.. хаця б для блізкіх вам жанчын?.. а то ўсё адмазваецеся, выкручваецеся, падводзіце асновы :)» — піша блогерка irisation.

Добрым гуморам на гэтыя вясновыя дні можна заразіцца на блогу ў _tarka_‑і. Адсюль кожны ахвотны можа спампаваць вясновыя банэры на “Беларускія смайлы”.

NN.BY віншуе ўсіх чытачак, глядачак і слухачак з Днём Жанчынаў. Зь вясною вас!

Каментары13

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць