Эканоміка66

Нацбанк узяўся за дэдалярызацыю: магчымасці выкарыстання валюты ў Беларусі абмежаваныя

Нацбанк унёс змяненні і дапаўненні ў Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай праўлення №72 ад 30 красавіка 2004 года, скараціўшы магчымасць выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі краіны.

Тэкст пастановы праўлення Нацбанка № 515 ад 26 жнiўня апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, дакумент уступае ў сілу з 16 верасня.

Пастановай №515, у прыватнасці, выключаецца выкарыстанне замежнай валюты пры ажыццяўленні разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі — рэзідэнтамі з удзелам рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і пры ажыццяўленні разлікаў па асобных відах дагавораў страхавання, адзначана ў каментары рэгулятара.

Змены закранулі і разлікі ў замежнай валюце з удзелам фізічных асоб.

У прыватнасці, не дапускаецца выкарыстанне замежнай валюты пры прыёме юрасобамі ад фізічных асоб замежнай валюты для аплаты дыпламатычных і іншых афіцыйных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў консульскіх і іншых збораў па афармленні дакументаў дадзеных фізічных асоб. Пры гэтым захавана магчымасць прыёму замежнай валюты ад фізічных асоб непасрэдна дыпламатычнымі і іншымі афіцыйнымі прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў.

У Нацбанку падкрэслілі, што для завяршэння выканання абавязацельстваў па дагаворах, якія былі заключаны ў замежнай валюце і выкананне абавязацельстваў па якіх было пачата да 16 верасня 2015 года, разлікі ў валюце дапускаюцца да 31 снежня гэтага года.

«Пры гэтым не дапускаецца заключэнне дадатковых пагадненняў да названых дагаворах, якія павялічваюць суму абавязацельстваў у замежнай валюце і тэрміны дзеяння гэтых дагавораў. Суб'ектам валютных аперацый варта прывесці раней заключаныя дагаворы ў адпаведнасць з патрабаваннямі валютнага заканадаўства», — гаворыцца ў каментары Нацбанка, які лістом ад 15 верасня ўжо давёў гэтую інфармацыю да банкаў.

Пастановай № 515 таксама вызначана, што натарыусы, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро, і адвакаты, якія працуюць індывідуальна, ажыццяўляюць валютныя аперацыі ў парадку, устаноўленым для юрыдычных асоб-рэзідэнтаў.

«У мэтах урэгулявання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем разлікаў у беларускіх рублях, выкліканых зменай заканадаўства аб парадку адкрыцця і дзейнасці прадстаўніцтваў замежных юрыдычных асоб, устаноўлена магчымасць адкрыцця нерэзідэнтамі рахункаў у беларускіх рублях без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі сваіх прадстаўніцтваў», — адзначылі ў НББ.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы3

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд8

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць