Грамадства11

Рэкламныя ролікі пра Беларусь прапануецца паказваць на замежных тэлеканалах

Такая прапанова змешчана ў распрацоўваемай дзяржпраграме развіцця турызму ў Беларусі на 2016-2020 гады, паведаміў сёння намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной на прэс-канферэнцыі да Міжнароднага дня турызму.

Паводле слоў Міхаіла Партнога, работа над новай дзяржпраграмай цяпер на завяршальным этапе, яе канцэпцыя ўжо сфарміравана. У дакуменце прапануецца ўзмацніць работу з мэтавымі турыстычнымі рынкамі і праводзіць актыўную маркетынгавую палітыку, якая прадугледжвае ў тым ліку дэманстрацыю рэкламных ролікаў пра Беларусь на замежных тэлеканалах.

«Інфармацыйнаму складніку будзе ўдзелена даволі сур'ёзная ўвага. Сёння Беларусь у турыстычным свеце не зусім вядома, для некаторых - гэта белая пляма. Таму прадугледжваецца стварыць нацыянальны інтэрнэт-партал, у якога будуць дзве функцыі — падаць наш турпрадукт прыгожа і прадаць яго ў рэжыме анлайн», — адзначыў ён.

Акрамя таго, дзяржпраграма развіцця турызму на 2016-2020 гады прадугледжвае ўзмацненне ролі Мінспорту і турызму як каардынатара выканання гэтага дакумента.

У новай дзяржпраграме будуць раздзелы, якія датычацца кадравай палітыкі, маркетынгу, мерапрыемстваў па нарматыўным прававым забеспячэнні. Пры гэтым змяненні закрануць праграму развіцця інфраструктуры турызму. Яна будзе пабудавана на аснове Генеральнай схемы размяшчэння зон і аб'ектаў аздараўлення, адпачынку і турызму Рэспублікі Беларусь да 2030 года. У аснову будзе пакладзена раяніраванне тэрыторый, развіццё лакальных зон — турысцка-рэкрэацыйных паркаў, курортных тэрыторый, турысцкіх зон.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну1

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску знайшлі труп2

У Адэскай вобласці расійскі дрон трапіў у турэцкі газавоз3

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца19

«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»22

У Гомельскім цырку паказалі праграму да 80‑годдзя перамогі — з сярпом, молатам і штурмам Рэйхстага14

Мінчук 30 гадоў таму забіў былога мужа сваёй каханай. Цяпер яго знайшлі і далі 12 гадоў калоніі4

Вярхоўны суд не будзе караць чалавека, калі той мацюкнецца, спатыкнуўшыся аб бардзюр7

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну1

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць