Здарэнні11

У Гомелі слесар узяў на рамонт аўтамабіль, выкраў яго і зрабіў інвалідам кіроўцу мапеда

Суд Гомельскага раёна 7 кастрычніка вынес прыгавор жыхару абласнога цэнтра 1961 года нараджэння. Мужчына выкраў аўтамабіль (арт. 214 КК) і ўчыніў ДТЗ, вынікам якога было прычыненне іншаму кіроўцу цяжкіх цялесных пашкоджанняў (арт. 317 КК). 

Як паведаміў памочнік пракурора Гомельскага раёна Кірыл Кадаўба, гамяльчанін прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі. Суд пастанавіў таксама спагнаць з абвінавачанага кампенсацыю маральнага і матэрыяльнага ўрону ўладальніку выкрадзенага аўтамабіля і пацярпеламу ў ДТЗ кіроўцу мапеда. 

Паводле слоў Кадаўбы, жыхар Гомеля працаваў майстрам па рамонце аўтамабіляў. 3 чэрвеня 2015 года ён узяўся дома за рамонт аўтамабіля. Наступным днём майстар выпіў і вырашыў пакатацца на чужым аўтамабілі. У дарозе адбылася разгерметызацыя пярэдняга кола, аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мапедам, якім кіраваў жыхар вёскі Краснае 1986 года нараджэння. Пасля сутыкнення з мапедам аўтамабіль уехаў у бетонную агароджу. Кіроўца аўтамабіля, паводле паказанняў відавочцаў, выйшаў з транспартнага сродку, дастаў бутэльку гарэлкі і пачаў піць. 

Кіроўца мапеда атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Ён стаў інвалідам першай групы. У пацярпелага мужчыны на ўтрыманні двое непаўналетніх дзяцей. 

Прысуд не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць