Афіша11

9 кастрычніка – прэзентацыя «Arche» ў Галерэі «Ў»

9 кастрычніка ў 18.00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску (пр-т Незалежнасці, д. 37а) адбудзецца прэзентацыя спецыяльнага нумара «Arche» пад назвай «Польшча ў Другой сусветнай вайне». Прэзентацыя арганізуецца па ініцыятыве і пры ўдзеле Пасольства Польшчы ў Беларусі.

Нумар, выдадзены з нагоды 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, утрымлівае артыкулы польскіх і беларускіх гісторыкаў і ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.

Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Разгледжана як гісторыя рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і гісторыя незалежніцкага партызанскага руху.

Сярод іншага, у нумары змешчаны тэматычныя карты, шматлікія фотаздымкі і ілюстрацыі.

У рамках прэзентацыі будзе таксама прадстаўлена кніга аднаго з аўтараў спецыяльнага выпуску часопіса «Arche», гісторыка Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.».

Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў прэзентацыі, уваход вольны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць