Свет33

У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы

Адшукваецца Арцём Цімафееў, ураджэнец Украіны, яму 37 гадоў.

У расійскім горадзе Усць-Кут (Іркуцкая вобласць) абвешчаны ў вышук 37-гадовы Арцём Цімафееў, якога падазраюць у арганізацыі масавай атакі беспілотнікаў па ваенных аб’ектах Расіі. 

Паводле звестак выдання «База», менавіта Цімафееў валодаў аўтамабілямі, з якіх 1 чэрвеня адбыўся запуск дронаў, што нанеслі ўдары па вайсковай інфраструктуры, у тым ліку, у Іркуцкай вобласці.

Падазраваны ў кастрычніку 2024 года зарэгістраваў ІП у сферы грузаперавозак, а ў снежні набыў некалькі машын, якія, паводле следства, былі выкарыстаныя падчас аперацыі.

Цімафееў — ураджэнец Жытоміра, хоць у арыенціроўцы ад адміністрацыі Усць-Кута памылкова пазначана, што ён нарадзіўся ў Данецку. Ён таксама жыў у Кіеве, а пазней пераехаў у Чэлябінскую вобласць Расіі, дзе разам з роднымі быў зарэгістраваны ў горадзе Міас.

Сёння арыенціроўкі на Цімафеева разасланы ва ўсе аддзяленні.

Пры гэтым украінскія ўлады 1 чэрвеня афіцыйна паведамілі, што ўсе выканаўцы аперацыі ўжо эвакуіраваны ва Украіну, не ўдакладняючы іх колькасць або месцазнаходжанне.

Каментары3

  • Onelove
    02.06.2025
    Які прыгожы! Чаму ў Беларусі такіх няма?

    [Зрэдагавана]
  • Артем
    02.06.2025
    Добрый человек
  • Valeriy
    05.06.2025
    Долбоеб он, хотя и белорус. Эти дроны были гуманными - не заложили в них команды подрыва подобных хероев-долбоебов. В следующих чтут этот недостаток.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі2

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі2

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць