Улада99

Лідары апазіцыі заклікаюць не прызнаваць вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі

Лідары апазіцыі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька заклікалі міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта яны заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Мінску ўвечары 11 кастрычніка.

фота Сяргея Балая, Tut.by

«Завяршылася палітычная кампанія пад назвай» выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «, — заявіў Някляеў. — Яна склалася цалкам прадказальнай: было заяўлена, што сапраўдны прэзідэнт — гэта такі прэзідэнт, які мае не менш 82% (маецца на ўвазе нядаўняе выказванне Лукашэнкі), і гэта спраўджваецца».

Па словах Някляева, лідэры апазіцыі сабраліся, каб заявіць: «згуляны беларускім рэжымам выбарчы спектакль выбарамі не лічым, і гэтыя выбары не прызнаем». Падстаў для гэтага больш чым дастаткова, падкрэсліў ён. «Гэта не толькі дадзеныя незалежных назіральнікаў, але і той факт, што ўлада ажыццявіла падробку, — сказаў палітык. — Ніколі яшчэ так гвалтоўна рэжым ня заганяў людзей на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання, дзе па вопыту папярэдніх кампаній, мы ведаем, што адбываюцца стопрацэнтныя фальсіфікацыі».

Па словах Някляева, гэтую выбарчую кампанію можна назваць «як заўгодна, толькі не выбарамі». «Гэта здзек над народам, здзек над грамадзянамі Беларусі. Мы заклікаем міжнародную супольнасць менавіта так ацаніць тое, што адбылося 11 кастрычніка, і гэтыя выбары ні ў якім разе не прызнаваць», — заявіў палітык.

У сваю чаргу лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў: важна не дапусціць не толькі прызнання выбараў, але і легітымнасці Лукашэнкі на міжнароднай арэне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць