Свет66

Эксперт: Ракета, якой быў збіты Боінг над Данбасам, была пушчана з тэрыторыі сепаратыстаў

Кіраўнік Нідэрландскай рады па бяспецы паведаміў, што «Боінг» рэйса MH17 быў збіты ракетай з зенітнага комплексу «Бук», усталяванага на тэрыторыі, падкантрольнай сепаратыстам.

Reuters.com

Малайзійскі «Боінг», які рухаўся рэйсам MH17 17 ліпеня 2014 г., быў збіты ракетай, запушчанай з раёна на ўсходзе Украіны, які знаходзіўся ў той момант пад кантролем сепаратыстаў. Пра гэта заявіў у аўторак, 13 кастрычніка, кіраўнік Нідэрландскай рады па бяспецы Тэйбе Йаўстра.

«Гэта была вобласць, дзе межы зрушваліся, але гэтую вобласць кантралявалі прарасійскія сепаратысты», — заявіў Йаўстра ў тэлевізійным інтэрв'ю, як перадае агенцтва dpa.

Раней у той жа дзень эксперт прадставіў грамадскасці даклад па выніках расследавання прычын гібелі пасажырскага самалёта, што пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 у Данбасе.

У дакладзе падкрэслівалася, што лайнер быў збіты з зенітнага ракетнага комплексу «Бук», зробленага ў Расіі, аднак не было пазначана, пад чыім кантролем знаходзілася тэрыторыя плошчай ў 320 гектараў, ідэнтыфікаваную экспертамі як вобласць запуску ракеты.

У той жа дзень прадстаўнікі міжнароднай следчай групы, якая вядзе крымінальную расследаванне па справе аб збітым малайзійскім «Боінгу», заявілі аб ідэнтыфікацыі «кола асоб, якія прыцягнулі асаблівую ўвагу следства».

Каментуючы публікацыю справаздачы Нідэрландскай рады па бяспецы, прадстаўнікі следчай групы падкрэслілі, што атрыманыя ў ходзе незалежных адзін ад аднаго расследаванняў звесткі «паказваюць у адным і тым жа кірунку», перадае агенцтва Reuters.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць