Свет2929

Міжнародная камісія абвясціла прычыну крушэння Боінга

Рэканструяваны «Боінг» са знойдзеных аскепкаў самалёта, AP

Міжнародная камісія абвясціла прычыну крушэння малайзійскага Боінга рэйса MH17. Cамалёт быў збіты з комплексу «Бук», зробленага ў Расіі, ракетай, пушчанай з усходу Украіны. Боегалоўка ўзарвалася злева ад кабіны пілотаў.

Пра гэта ў аўторак, 13 кастрычніка, паведамляе AP.

«Гэта быў «Бук»», — прыводзіць агенцтва словы сваяка загінулага, які азнаёміўся з тэкстам дакладу.

З якой менавіта тэрыторыі ў Данбасе былі выпушчаныя ракеты, эксперты не паведамілі.

Паводле яго слоў, калі асноўныя высновы дакладу чытаў кіраўнік Рады бяспекі Галандыі Тйібе Ёстура, у зале была «мёртвая цішыня».

Як распавялі сваякам загінулых, усе тыя, хто знаходзіліся на рэйсе MH17, імгненна згубілі прытомнасць. Таксама ў дакладзе не паведамляецца пра месца пуску ракеты.

Крыніца ў Міжнароднай камісіі распявяла «Новой газете», што, згодна з дакладам, Боінг збілі ракетай з «Бука» серыі 9М38 з баявой часткай 9М314М.

Суразмоўца распавяла выданню, што падчас прэзентацыі дакладу не будзе сказана, хто націснуў на кнопку і адкуль быў зроблены запуск.

Анімаванае відэа

Малайзійскі «Боінг-777», які выляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў Данецкай вобласці Украіны 17 ліпеня 2014 года ў разгар баёў паміж украінскімі вайскоўцамі і сепаратыстамі з «народных рэспублік».

Тады загінулі ўсе, хто быў на борце: 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць