Спорт88

Берасьцейскае «Дынама» склала паўнамоцтвы ўладальніка Кубку Беларусі

У пятніцу і суботу адбыліся паўторныя матчы 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе.

У пятніцу і суботу адбыліся паўторныя матчы 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе. Першыя сустрэчы адбыліся тыдзень таму.

Паўторныя матчы не прынесьлі сэнсацыйных вынікаў, хаця і было некалькі нечаканасьцяў. Найперш гэта зьвязана з паразай менскага «Дынама» ад землякоў зь «Лякаматыву» 0:1. Нечакана гэта таму, што ў першай гульні клюб Ігара Крывушкі перамог досыць упэўнена. «Лякаматыў» перамагае, але далей ідзе «Дынама».

Склала зь сябе паўнамоцтвы леташняга пераможцы Кубку берасьцейскае «Дынама», якое хоць і перамагло ў суботу «Гомель» (2:1), але прайсьці далей не атрымалася.

Дзьве аднолькавыя перамогі зь мінімальным лікам атрымаў барысаўскі БАТЭ над «Верасам». Дарэчы, чэмпіёнам пашанцавала зь лёсаваньнем. У наступным раўндзе барысаўцы сустрэнуцца з сьветлагорскім «Хімікам», адзіным прадстаўніком другой лігі.

Астатнія матчы прынесьлі наступныя вынікі: «Віцебск» — «Дняпро» 0:1, «Нёман» — «Дарыда» 0:1, «Шахцёр»«Менск» 3:2.

У чвэрцьфіналах згуляюць: БАТЭ — «Хімік», МТЗ‑РІПА — «Гомель», «Шахцёр» — «Дарыда», «Дынама» (Менск) — «Дняпро». Першыя матчы адбудуцца на гэтых выходных.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць