Эканоміка66

Крэдыт МВФ: перамовы працягнуцца

«З 9 па 20 лістапада 2015 г. у Рэспубліцы Беларусь працавала місія Міжнароднага валютнага фонду (пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана), надзеленая паўнамоцтвамі на абмеркаванне з Рэспублікай Беларусь магчымасці заключэння новай праграмы пашыранага фінансавання, нацэленай на комплекснае ўдасканаленне эканомікі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

«Падчас праведзеных перагавораў бакам удалося істотна зблізіць свае пазіцыі. Улічваючы, што сумесныя меры, якія распрацоўваюцца, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці і забеспячэнне ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі, павінны насіць комплексны і ўсёабдымны характар, іх дэталёвае абмеркаванне з экспертамі МВФ будзе прадоўжана на працягу найбліжэйшага часу», — адзначаецца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

У ходзе цяперашняга візіту Пітэр Долман правёў шэраг сустрэч з ключавымі міністэрствамі, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ па перспектывах адносін з Беларуссю і па асноўных момантах будучай праграмы.

«Павінен сказаць, што ў мяне ніводны пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага адарвання, ніякай алергіі», — падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі. «Формула адна: атрымліваеш паслугу — плаці за гэтую паслугу ў поўным аб'ёме. Няхай гэта будзе электрычнасць, цяпло, транспартнае абслугоўванне і гэтак далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пытанне толькі ў адным — у тэрмінах».

«Не думаю, што ў нас будзе вельмі вялікая разбежка ў разуменні гэтых тэрмінаў і ў тэрмінах наогул, — выказаў упэўненасць ён. — Мы таксама нацэлены на тое, каб прапановы, якія мы выпрацавалі разам з вамі, рэалізаваліся ў лімітава кароткія тэрміны».

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў чацвер адзначыў, што Беларусь і МВФ ужо практычна выйшлі на прыняцце праграмы. «Мы практычна выходзім на праграму, калі за гэтую ноч нічога не змянілася, таму што перамовы ідуць у інтэнсіўным рэжыме практычна па 16 гадзін у суткі», - сказаў міністр. Для рэалізацыі крэдытнай праграмы вясной гэтага года бакі падрыхтавалі дарожную карту па структурным рэфармаванні эканомікі. Аднак міністр не стаў казаць пра змест новай праграмы з МВФ, заявіўшы, што яна яшчэ ўдакладняецца і яе канчатковы варыянт будзе апублікаваны пазней.

Адказваючы на пытанне з нагоды сумы, ён паведаміў: «Гэта прыкладна да $ 3 млрд на тры гады».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Названы найлепшы пад'езд у Мінску4

Як вучыць дзяцей карыстацца штучным інтэлектам?2

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць