Спорт

Спорт за выходныя

Кубак Беларусі па футболе, фінальная сэрыя ў хакейным першынстве, нечуваны посьпех беларусаў на чэмпіянаце сьвету па вэлятрэку, няўдача міні-футбалістаў.

Выходныя адзначыліся цэлым шэрагам цікавых спартовых спаборніцтваў. «НН» прапаноўвае чытачам невялікі агляд.

Футбол. Кубак Беларусі.

Адбыліся першыя чвэрцьфінальныя матчы Кубку Беларусі па футболе. Цэнтральная сустрэча праходзіла у між «Гомелем» і МТЗ-РІПА. На дзіва, упартай гульні не атрымалася. Менчукі ўпэўнена перамаглі суперніка – 4:0.

У другім матчы, які праходзіў у сталіцы, салігорскі «Шахцёр» зь цяжкасьцю перамог «Дарыду» – 2:1. Чэмпіён барысаўскі БАТЭ без праблем адужаў першалігавы «Хімік» са Сьветлагорску – 3:1. «Дынама» (Менск) і магілёўскі «Дняпро» сышлі з поля без забітых мячоў – 0:0.

Матчы ў адказ адбудуцца 2 красавіка.

Хакей. Фінал чэмпіянату Беларусі.

Адбыліся два першыя матчы фінальнай сэрыі чэмпіянату Беларусі па хакеі між «Керамінам» і «Юнацтвам». У абедзьвюх сустрэчах «драконы» атрымалі аднолькавыя перамогі зь лікам 2:1. Цяпер «Юнацтву», каб пераламаць хаду сэрыі трэба будзе вельмі пастарацца.

Каманды на наступныя матчы, якія пройдуць 2 і 3 красавіка, пераяжджаюць на каток у парку імя Горкага.

Вэлятрэк. Чэмпіянат сьвету.

Удала для беларусаў прайшоў чэмпіянат сьвету па вэлятрэку ў брытанскім Манчэстэры. Натуральна, мы спадзяваліся на прыму беларускага вэляспорту Натальлю Цылінскую, але на гэты раз удача ад яе адвярнулася. У гіце яна была толькі восьмай, а ў спрынце ўвогуле атрымала траўму і не змагла працягнуць спаборніцтвы.

Затое зазьзяла ў Манчэстэры новая зорка – Аляксандар Лісоўскі. Гамяльчук упэўнена перамог у скрэтчы, а таксама заваяваў бронзу ў омніюме.

Васіль Кіраенка выйграў залаты мэдаль у алімпійскай дысцыпліне – гонцы па пунктах.

Міні-футбол. Плэй-оф да чэмпіянату сьвету.

У нядзелю зборная Беларусі па міні-футболу ва Ўруччы правяла першы матч плэй-оф да чэмпіянату сьвету. Зь лёсаваньнем беларусам не пашанцавала – бронзавыя прызэры апошняга кантынэнтальнага першынства расейцы. Ужо на дзесятай хвіліне гульні гаспадары прайгравалі – 0:5. Пасьля гульня троху супакоілася і нашы хлопцы нават змаглі адыграць адзін мяч. Зрабіць большага не атрымалася – 1:5.

Матч у адказ 13 красавіка ў Шчолкаве можа стаць звычайнай фармальнасьцю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць