Пра гэта кіраўнік РФ заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве 17 снежня.
Пуцін сказаў, што дзеянні турэцкіх уладаў у дачыненні да збітага расійскага самалёта Су-24 варожыя.
«Расія не тая краіна, каб сысці з рэгіёну пасля інцыдэнту з самалётам», — зазначыў ён.
Пуцін выказаў здагадку, што інцыдэнт з самалётам мог быць вынікам таго, што нехта з турэцкага кіраўніцтва вырашыў «лізнуць амерыканцаў у адно месца».

Каментары