Здарэнні11

Былы гендырэктар мінскіх «Цмокаў» не прызнаў сябе вінаватым

Былы генеральны дырэктар баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» Канстанцін Шаравера не прызнаў сябе вінаватым у злачынствах, якія яму інкрымінуюцца. Пра гэта ён заявіў 17 снежня на слуханнях у судзе Маскоўскага раёна сталіцы пасля аб'яўлення абвінавачвання.

Абвінавачванне старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Раман Бізюк зачытваў 16 і 17 снежня агульным лікам больш як шэсць гадзін.

Былому спартыўнаму функцыянеру інкрымінуецца крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што мела вынікам цяжкія наступствы. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210, ч. 3 арт. 424 і ч. 2 арт. 210 КК.

У прыватнасці, Шараверу ставіцца ў віну раскраданне грашовых сродкаў клуба, залішне налічаных работнікам і спартсменам, на аснове розніцы ў памеры ўзнагароджанняў у прыватна агавораных гендырэктарам і афіцыйна аформленых кантрактах. Сумы маглі адрознівацца ў разы. Урон ад гэтай дзейнасці ацэньваецца больш чым у 6,2 млрд. рублёў. Таксама Шаравера абвінавачваецца ў арганізацыі вываду з абароту клуба сродкаў, што выдзяляюцца на кампенсацыю харчавання спартсменам падчас вучэбна-трэніровачных збораў.

Злачынныя эпізоды дзейнасці абвінавачванага адносяцца да перыяду з лета 2010 года па 8 красавіка 2014 года.

Канстанцін Шаравера знаходзіцца пад вартай з 14 красавіка 2015 года.

18 снежня ў судовым працэсе пачнецца допыт абвінавачванага.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць