Свет11

У Вялікабрытаніі правядуць рэферэндум па выхадзе з ЕС

Закон аб правядзенні рэферэндуму па выхадзе Вялікабрытаніі са складу ЕС афіцыйна прыняты ў Злучаным Каралеўстве. Аб гэтым паведаміў кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства Філіп Хаманд, перадаюць інфармагенцтвы.

«Цяпер на адзін крок бліжэй да таго, каб даць брытанцам сказаць канчатковае слова наконт ЕС», — пракаментаваў міністр.

Гэту інфармацыю таксама пацвердзіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран пасля прыбыцця на саміт Еўрасаюза ў Бруселі. Паводле яго слоў, сёння законапраект атрымаў каралеўскую санкцыю. У дакуменце законапраекта сказана, што рэферэндум неабходна правесці не пазней за 31 снежня 2017 года.

Урад Вялікабрытаніі ўнёс у парламент законапраект аб рэферэндуме па выхадзе з ЕС Брытаніі ў маі 2015 года. У пачатку верасня ніжняя палата парламента Вялікабрытаніі прагаласавала за правядзенне рэферэндуму аб членстве краіны ў Еўрасаюзе да канца 2017 года.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран пры гэтым да правядзення рэферэндуму дабіваецца змянення ўмоў членства Вялікабрытаніі ў ЕС і рэформ аб'яднання. Кэмеран вылучыў перад уладамі ў Бруселі чатыры патрабаванні: прызнанне ЕС мультывалютным саюзам, павышэнне канкурэнтаздольнасці ўнутры супольніцтва, пашырэнне паўнамоцтваў нацыянальных парламентаў у заканатворчай дзейнасці ЕС і ўзмацненне міграцыйнага заканадаўства, якое прадугледжвае блакіраванне доступу мігрантаў з ЕС да сацыяльных выплат і прывілей у Вялікабрытаніі.

Пасля прыбыцця на саміт ЕС у Бруселі канцлер ФРГ Ангела Меркель заявіла, што Германія хацела б бачыць Вялікабрытанію членам ЕС, але выступае супраць змянення асноватворных прынцыпаў супольніцтва. «Мы, з нашага боку, хацелі захаваць Вялікабрытанію ў складзе ЕС, але адначасова не маем намеру абмяжоўваць асноватворныя прынцыпы ЕС - адсутнасць дыскрымінацыі, свабоду перамяшчэння», - сказала Ангела Меркель. Паводле яе слоў, будзе адкрытае абмеркаванне гэтага пытання.

Прапанаваная Лонданам рэформа павінна стаць адным з ключавых пытанняў у парадку дня цяперашняга саміту ЕС.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі4

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах3

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі4

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць