Улада11

Раўкоў: У бліжэйшыя два гады беларускае войска атрымае сучасную ракетную тэхніку

На працягу 2016-2017 гадоў беларускае войска атрымае сучасную ракетную тэхніку і больш сучасныя ракетныя комплексы. Гэта адбудзецца ў мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па стварэнні айчыннага ракетабудавання, паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў у інтэрв'ю праграме «Арсенал» тэлекампаніі «ВаенТБ».

Паводле яго слоў, «цяпер адзначаецца станоўчая дынаміка ў вырашэнні пытання аб прыняцці на ўзбраенне новай рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз» (яна страляе на 200 км).

Міністр абароны заявіў, што «адной з прыярытэтных задач развіцця Узброеных сілаў з'яўляецца павышэнне якасных характарыстык ўзораў ваеннай тэхнікі, што стаіць на ўзбраенні». Гэта і мадэрнізацыя наяўных узораў ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, так і закупка новай, «больш дасканалай».

Паводле слоў Раўкова, за апошнія пяць гадоў ВПС і войскамі СПА праведзена і працягваецца вялікая праца, вынікам якой ужо сталі закупка і прыняцце на ўзбраенне сучаснага зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2» у складзе дывізіёна, закупка найноўшых самалётаў Як-130, а таксама закупка чатырох зенітных ракетных дывізіёнаў С-300ПС у межах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй.

У найбліжэйшай перспектыве — абнаўленне парка авіяцыйнай тэхнікі, зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў. «Гэта будзе адбывацца як у межах двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй — закупка самалётаў Су-30, Як-130, ЗРК «Тор-М2», так і за кошт вытворчых магутнасцей айчыннага ваенна-прамысловага комплексу — закупка радыёлакацыйных станцый новага пакалення, апаратуры комплекснай абароны лятальных апаратаў ад высокадакладнай зброі, мадэрнізацыя ўзораў тэхнікі, што стаіць на ўзбраенні», — цытуе словы генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці47

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?16

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці47

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць