Свет7979

«Спутнік і пагром»: Няма братняга беларускага народа. У Беларусі ёсць рускія і ёсць юды

На шавіністычным расійскім сайце «Спутнік і погром» з’явіўся новы артыкул прысвечаны Беларусі. Як заўсёды, яго аўтарам выступіў Кірыл Авяр’янаў-Мінскі, які раней жыў у Беларусі, але з’ехаў у Расію, ці Велікаросію, як піша ён сам.

На гэты раз Авяр’янаў-Мінск спрабуе «развянчаць міф пра братні беларускі народ». Ён называе гэты стэрэатып савецкай спадчынай.

«Мабыць, галоўная з названых заган — неразуменне таго факту, што ніякага «братняга народа» у экс-БССР няма. Беларускіх грамадзян можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: 1) людзі, якія ў той ці іншай меры захавалі ўсведамленне прыналежнасці да рускай цывілізацыі / рускага свету / рускай нацыі; 2) людзі, якія адмовіліся ад якой бы там ні было рускасці. Першыя — частка рускага народа і патэнцыйная частка рускай нацыі (для разанцаў або сібіракоў такія беларусы не «братэрскі народ», а той жа самы народ). Другія — юды,

якія, як элегантна выказаўся Дзмітрый Галкоўскі, «у цяжкую хвіліну вырашылі перафарбавацца з карася ў парася, адхрысціліся ад супляменнікаў і паставілі сабе ў Мінску самастойны герб з дэвізам «тату, чуеш, сякуць, а я ўцёк». «Шахер-махер консомэ, я па-руску не понимэ»».

У прапагандзе ўсяго беларускага аўтар абвінавачвае савецкую ўладу. «Росквіт беларускай самастойнасці прыйшоўся на 20-я гады XX стагоддзя, калі бальшавікі ў саюзе з «буржуазнымі нацыяналістамі» правялі ў БССР гвалтоўную «беларусізацыю»».

«Жадаючы ўмацаваць «дружбу народаў», бальшавікі прыдумалі канцэпцыю «ўсходнеславянскага братэрства», якая, з аднаго боку, пастулявала нацыянальную адасобленасць рускіх (гэты этнонім у савецкі час быў замацаваны толькі за вялікарусамі), украінцаў і беларусаў, а з другога — абвяшчала іх «братэрскімі» народамі, якія выступаюць за палітычнае адзінства ў складзе СССР», — працягвае Авяр’янаў-Мінскі.

«Канцэпцыя «трох братэрскіх славянскіх народаў» таіла ў сабе супярэчлівасць: сепаратысцкая беларуская ідэнтычнасьць першапачаткова была антыруская (грунтавалася на адмаўленні агульнарускага адзінства і фетышызацыі адрозненняў беларусаў ад велікарусаў), з-за гэтага афіцыйна дэклараванае «ўсходнеславянскае братэрства» ўспрымалася большасцю прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі як нешта штучнае, навязанае маскоўскімі ўладамі».

«Антыруская сутнасць беларускага нацыянальнага праекта з кожным годам праяўляецца ўсё больш выразна. Так, летам высветлілася, што патрыятычныя вершы А.С. Пушкіна ў «брацкай» Беларусі знаходзяцца пад забаронай», — гэта выпадак, калі ў Магілёве з пастамента паэта прыбралі верш «Клеветнікам Россіі».

Фактычна, выходзіць, што ў спіс «юдаў» аўтар дадае не толькі нацыяналістаў і апазіцыю, але і беларускія афіцыйныя ўлады. Усіх тых, хто не хоча, каб Беларусь станавілася часткай Расіі.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць