Грамадства

Адзін з кіраўнікоў "Маладога фронту", Зьміцер Дашкевіч, атрымаў 14 сутак

Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Аляксандар Карпінчык арыштаваў сустаршыню "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча на 14 сутак. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў несанкцыяваным мітынгу і шэсьці 26 красавіка.

Ахова суду не пускала журналістаў і паплечнікаў Зьмітра ў залю, дзе адбывалася паседжаньне.

Зьміцер Дашкевіч у судзе заявіў, што ўдзельнічаў у дазволенай уладамі акцыі і заклікаў удзельнікаў прайсьці да капліцы.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Зьміцер Дашкевіч сказаў, што гэта ня першы арышт у ягоным жыцьці, і гэта не запалохае яго, і ніяк не паўплывае на рашучасьць "Маладога фронту" ўдзельнічаць у вясновых акцыях апазыцыі.

Нагадаем, з аналягічнымі абвінавачваньнямі ўчора былі арыштаваныя на 14 і 15 сутак лідэры беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін...

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў26

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў47

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў26

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць