Музыка44

Рэйтынг Вольскага: TonqiXod, Port Mone, Akute…

Сябры, я ў задуменьні. Можа, нават, у засмучэньні.

Што здарылася? Нібыта, зімовыя сьвяты, усё пазытыўна (нягледзячы на тое, што надоечы прайшлі выбары, а мы ж з вамі ведаем, што звычайна мусіць быць пасьля выбараў. Але гэтым разам было досыць мірна), народ тоўпіцца ў шматлікіх супэр- і гіпэрмаркетах, на дарогах заторы празь перанасычанасьць аўтатранспартам, які нясе людзей у тыя самыя маркеты ці то зь іх дадому. Сьвяточны рухняк.

І раптам мне паступае прапанова: калі ласка, напішы сваю дзясятку музычных падзеяў 2015-га году. Можна ня толькі беларускіх. Сусьветных. Калі ласка.

Я адразу насьцярожыўся. Бо нічога асаблівага не прыгадаў. А калі адразу не прыйшло, дык пазьней будзе ня вельмі сьвежае, прачытанае ў інтэрнэце, не зусім сваё і, наогул, абы-што.

Можна было б, безумоўна, казаць пра свае дасягненьні (а яны былі), але гэта не зусім карэктна, маўляў, на музычныя падзеі год быў бедны, але ў мяне асабіста ўсё супэр і экстраклас. Але гэта ня мой падыход. Я так не люблю і ня ўмею. Таму пра мае перамогі ў амаль што мінулым годзе мы гаварыць ня будзем.

Пра беларускую музыку? Я маю на ўвазе незалежную, умоўна кажучы, папулярную, не сымфанічную, бо ня вельмі ў ёй, цяперашняй, абазнаны. Ну, ведаю тое, што і ўсе: TonqiXod, Port Mone, Akute, Relikt, Дай Дарогу!, Brutto, Вайцюшкевіч, JMors, PomidorOff, іншыя гурты й сольныя выканаўцы, якія шмат гадоў існуюць у рэжыме беларускага музычнага подзьвігу… Але тут такая рэч. Частка гуртоў і сольных выканаўцаў у нашай краіне забароненая. Яшчэ камусьці забараняюць круціць кліпы на тэлеканалах і ў мэтро (хаця літасьціва дазваляюць іграць канцэрты). Існуюць і іншыя абмежаваньні. Як у гэткай сытуацыі вызначаць хто лепшы? Хто болей зрабіў? Калі ён рабіў гэта празь перашкоды ўлады? Калі ён быў змушаны рабіць гэта на іншай тэрыторыі? Зрэшты, ёсьць людзі, якія займаюцца рэйтынгамі, ёсьць экспэрты й іхнія прэміі. Няхай так і будзе. То бок, па айчыннай музыцы я зь сябе адказнасьць зьняў.

Sufjan Stevens, Jamie xx, Kendrick Lamar — фаварыты музычнага году паводле заходніх экспэртаў. І, безумоўна, Адэль. Непараўнальная Адэль зь мільёнамі продажаў і праглядаў! Паслухайце іхныя альбомы. Ці хаця б пару песень з альбомаў. Як вам? Ну, Sufjan, прынамсі, мэлядыст (калі сам піша мэлёдыі). І віншую са сваёй высокай трыбуны Björk i Blur з высокай ацэнкай замежных крытыкаў!

Былі фэстывалі, канцэрты… І тут, і там, за мяжой. І здаралася гэтак, што тут былі замежныя фэстывалі і канцэрты, а там, за мяжой — нашыя. Але гэта ўжо звыклая практыка. І гэтак жа ж штогод — фэстывалі, канцэрты…

Вось такі і атрымаўся агляд. Такі намаляваўся рэйтынг. Як я казаў напачатку. Ня вельмі сьвежа, не зусім сваё і наогул…

Ведаеце, мне падаецца, што яшчэ ў 90-х, напачатку 2000-х музыка грала гэткую пасіянарную ролю. Франтмэны былі прарокамі ці то палявымі камандзірамі, іншыя музыкі былі іхнымі вернымі паплечнікамі, гатовымі ў любы момант прыкрыць музычны атрад гітарнаю ці бубноваю чаргою… Гэты час мінуў. Цяпер іншы. Таксама яскравы і цікавы. Мне трэба навучыцца ў ім жыць.

А пакуль я вучуся. Я ў задуменьні. І ў засмучэньні. Бо — сумная вестка — пайшоў па брунатным моры, якое завецца Jack Daniels, карабель, якім кіруе капітан Lemmy Kilmister. Пайшоў назаўсёды. Сем футаў пад кілем, Lеmmy!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць