Меркаванні3232

Інтэрнаўты рэзка крытычна пра Белсат

Беларускамоўнае ТВ абавязанае быць больш старанным і перадусім даступным, пішуць камэнтатары аднадушна.

Беларускамоўнае ТВ абавязанае быць больш старанным і перадусім даступным, пішуць камэнтатары аднадушна.

Апошнія навіны вакол польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» выклікалі жывыя дыскусіі ў Інтэрнэце.

Прайшло ўжо больш за 100 дзён ад пачатку вяшчаньня, а канал усё яшчэ застаецца недаступным для тэлегледачоў у Беларусі і вядзе мінімальнае інтэрнэт-вяшчаньне. Сайт Белсату па напаўненьні і апэратыўнасьці цягнецца далёка ззаду за большасьцю сайтаў БелНэту. Між тым, са словаў дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай, кошт вяшчаньня Белсату складае мільён даляраў штомесячна, — гэта, бадай, больш, чым круглагадавы бюджэт усіх незалежных СМІ Беларусі, газэтаў і інтэрнэт-сайтаў, разам узятых.

Галоўным закідам інтэрнаўтам Белсату застаецца незразумелы выбар спадарожніка: хіба што некалькі тысяч сем’яў маюць антэны, настроеныя на «Астру», між тым Белсат вяшчае менавіта на ім.

«Пасьля таго, як пачаў вяшчаньне на Беларусь спадарожнікавы канал Белсат, галоўнае пытаньне да яго стваральнікаў было такое: чаму вы са спадарожніка Астра, які ў Беларусі глядзяць адзінкі, не пераходзіце на Сырыюс, які глядзяць дзясяткі тысяч? — піша ў сваім блогу на naviny.by публіцыст Сяргей Дубавец. — Адказам былі пасулы, маўляў, некалі пяройдзем. А самі сабе падумалі: пяройдзем і атрымаем статыстыку «пшык». І чым тады апраўдаем мільённыя ўкладаньні ў канал?» Публіцыст папярэджвае: «адзіным апраўданьнем [эфэктыўнасьці каналу] можа быць рэйтынг».

«У тым выглядзе [у якім канал існуе], на Астры асабліва, з гэткім вэбсайтам - прабачце, але – гэта зьдзекі з ідэі. Каму патрэбен Істфронт, цяжкая музыка на роднае мове, калі мо 20 тысяч чалавек разам глядзіць гэты канал?» — пытаецца Юрась у абмеркаваньні на сайце nn.by .

«Талеркі, на якіх стаяць па тры канвэртэры (галоўкі) на Амас, Хотбёрд і Сырыюс (а іх абсалютная большасьць), ужо нічым не дапоўніш, установачнага месца проста няма! На тым жа Сырыюсе ды Хотбёрдзе процьма свабодных транспондэраў», — дае тэхнічную даведку Руды.

«Сэнсу ад каналу ніякага. Толькі паперацягвалі нармальных людзей у Польшчу», — з горыччу кідае інтэрнаўт Макс.

Пачакаць просіць інтэрнаўт Маззі, — блізкі да выдаўцоў Белсату. «Справа ня ў грошах, грошы на Сырыюс ёсць. Толькі справа ў варунках дамовы. Уладальнік спарарожніка хоча забяспечыцца. Абвяшчэньне студзеньскай даты было непатрэбным. Сёньня перамовы амаль скончаныя. У гэтым месяцы будуць навіны. Каму патрэбнае ТБ на роднай мове — не атакуйце нас. Людзям, сярод якіх маса энтузіястаў, якія старанна працуюць ствараючы Белсат, вельмі крыўдна бачыць такую рэакцыю. Мы толькі нарадзіліся, ў школу пайшлі, а Вы нас нагамі».

Рan Brudas абураецца: справа ня ў грошах, справа ў стаўленьні да гледача. «Вы, напэўна, ведаеце, калі пачаў хоць неяк працаваць сайт. Адказу на пытаньні, дасланыя на яго, чакаю і дагэтуль. Посьпехаў!»

Тое самае піша Aleś Jurkaviec: «Справа ня ў тым, што ня ўсё ўдаецца, а ў самім стаўленьні да гледача. Наабяцалі шмат — практычна нічога ня выканалі. Трансляцыю не маглі наладзіць адразу — дык хоць бы на сайце нешта тлумачылі, а не змушалі чуткі зьбіраць. А розныя парады наконт таго, што калі хочаце глядзець, то ідзіце і перанастройвайце антэны на Астру, увогуле не разумею. Для каго гэты канал ствараўся — для апазыцыянэраў? Для ўжо даўно сагітаваных? Хіба такія толькі і пойдуць нешта рабіць з антэнай, каб мець магчымасьць глядзець менавіта Белсат. Простыя ж людзі могуць пачаць яго глядзець, толькі выпадкова наткнуўшыся і нечым зацікавіўшыся. А дзеля гэтага Белсат мусіць быць не на маргінальным для Беларусі, а на масавым спадарожніку, — піша інтэрнаўт і заклікае з вадой ня выплеснуць дзіця. — Я думаю, эўрапейцы грошы мелі даваць не на абслугоўваньне патрэбаў вузкага кола заангажаваных людзей? Тады чаму ўсё так па-дурному робіцца?

Каментары32

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР2

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР2

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць